Сёння вучні сабраліся ў школе, каб пагуляць у розныя гульні. Карысна і цікава правесці час разам па-за ўрокамі.
Новости
Да Дня вызвалення воінаў-інтэрнацыялістаў у актавай зале прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя "Рэквіем афганскай вайне", удзел у якой прынялі вучні нашага класа. Губко Мілана і Пузач Павел чыталі на памяць вершы са сцэны.
15 лютага - дзень памяці воінаў-інтэрнацыялістаў, якія ваявалі ў Афганістане. Класная гадзіна была прысвечана гэтай сумнай даце. Вучні даведаліся прычыны вайны, прагледзелі відэаролік, пачулі афганскія песні, ушанавалі загінуўшых хвілінай маўчання. Як гарыць полымя ад свечкі, так няхай "гарыць" наша памяць аб Афганістане.
Шапялюк Мікіта прымаў удзел у гарадскім конкурсе "Спасатели глазами детей" з работай "Да бяды - адзін крок" у намінацыі "Апавяданне".
Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай акцыі "Падары кнігу" ў Міжнародны дзень кнігадарэння. Мэта: падарыць адзін аднаму любімыя кнігі па добрай волі.
Класная гадзіна на тэму "Правілы добрага тону" праводзілася ў форме этычнага падарожжа: на вуліцу, у госці, у грамадскі транспарт, за стол, да сяброў. Вучні называлі, чаго нельга рабіць, і пачыналі свой сказ са слова "не", у кошык складалі словы добрага тону. У канцы намалявалі карыкатуру на нявыхаванага чалавека.
Віншуем Янушка Еву з перамогай у Міжнародным творчым конкурсе "Сямейныя традыцыі". Яна атрымала дыплом пераможцы I ступені за эсэ "Традыцыі маёй сям'і" .
Вучні нашага класа сустрэліся з супрацоўнікам ДАІ ў рамках заняткаў па інтарэсах "ЮИДД". Сустрэча была карыснай: паўтарылі знакі, прагледзелі мультфільмы на тэму "Святлафор", звярнулі ўвагу на хуткасць
Важным у жыцці кожнага чалавека з'яўляюцца зносіны, бо без іх чалавек адчувае сябе адзінокім і непатрэбным. Сярод вучняў быў праведзены тэст, далі адказ на пытанне "Навошта патрэбны зносіны", склалі прынцыпы правільных зносінаў (зацікаўленасць, павага, вера, тактоўнасць).
Шосты школьны дзень быў насычаны. Вучні нашага класа прынялі ўдзел у спартыўным мерапрыемстве "Зімовыя старты" і ў выніку атрымалі II месца. Віншуем!
На перапынку вучні нашага класа з цікавасцю чыталі часопіс "Юный спасатель", разгадвалі прапанаваную крыжаванку, выконвалі заданні.
В рамках классного часа на тему "Урок коммунальной грамотности" была проведена беседа с учащимися, в ходе которой ребята узнали, что нужно делать, чтобы беречь воду, экономить электроэнергию, а также вспомнили правила пользования газовой плитой и электрическими приборами. По итогам беседы учащиеся нарисовали плакаты с правилами бережливости.
Урокі беларускай літаратуры - гэта не толькі чытанне і аналіз твораў, гэта яшчэ і творчасць. З мэтай развіцця творчых здольнасцей вучняў была арганізавана выстава малюнкаў па ўрыўку Якуба Коласа "На рэчцы". Усе ўдзельнікі цудоўна справіліся, праявіўшы зацікаўленасць да твора.
У ходзе ўдзелу ў акцыі "Чароўная крышачка" нашым класам было сабрана больш за 2000 крышачак. Найбольш сабрала Бялевіч Кацярына - 611 крышачак.
Наш клас прыняў удзел у акцыі па зборы батарэек. У выніку было прынесена больш за 30 батарэек. Здалі батарэйкі - атрымалі наклейкі.
У ходзе класнай гадзіны вучні пазнаёміліся з паняццямі "камунальныя паслугі", "пеня", праналізавалі лістоўкі з плацежнымі паведамленнямі, праглядзелі відэаролік па эканоміі вады, святла, газу, паўдзельнічалі ў стварэнні міні-плакатаў "Шляхі эканоміі вады", "Шляхі эканоміі газу", "Шляхі эканоміі электраэнергіі". У канцы было прапанавана раздзяліць смецце па адпаведных кантэйнерах. Вучні зразумелі, што вельмі важна быць эканомным, рацыянальна выкарыстоўваць рэсурсы.
Віншуем нашых пераможцаў школьных алімпіяд:
2 месца - Шапялюк Мікіта - чалавек і свет,
3 месца - Бялевіч Кацярына - беларуская мова і літаратура,
3 месца - Лямешка Ангеліна - беларуская мова і літаратура,
3 месца - Мармыш Цімафей - англійская мова,
3 месца - Варанецкая Кацярына - гісторыя,
3 месца - Мармыш Цімафей - гісторыя
Мы вамі ганарымся!