Новости

Сёння зноў да нас завітала супрацоўнік ДАІ ў рамках заняткаў па інтарэсах "ЮІД". Каманды хлопчыкаў і дзяўчат прынялі ўдзел у гульні "Дарожныя знакі", яшчэ раз успомнілі правы і абавязкі пешаходаў

4 марта 2020 в 22:29 | Лойша Т. В. | нет комментариев

7 Сакавіка ў 11.00 запрашаем у актавую залу прадстаўніц жаночага полу - матуль, бабуль, дзяўчат, жанчын - на святочны канцэрт. З радасцю чакаем усіх!

3 марта 2020 в 23:51 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Для кожнай дзяўчынкі нашага класа падыходзіць самая прыгожая, самая вясёлая, самая ўважлівая і г.д. Яны, сапраўды, пазітыўныя і старанныя. Няхай вясна прынясе ім добры настрой і натхненне.

3 марта 2020 в 23:46 | Лойша Т. В. | нет комментариев

На класнай гадзіне былі разгледжаны розныя жыццёвыя сітуацыі, звязаныя з курэннем, алкаголем, крадзежам, невядомымі сайтамі ў Інтэрнэце і інш. Вучні давалі свае адказы, як бы яны паводзілі сябе ў той ці іншай сітуацыі. Усе сітуацыі былі накіраваны на тое, каб умець сказаць "не".

3 марта 2020 в 23:39 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Цудоўна правесці выхадныя разам з сям'ёй на культурна-спартыўным свяце "Насустрач вясне"! Менавіта так зрабілі некаторыя вучні нашага класа.

3 марта 2020 в 23:38 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Кацярына Варанецкая і Вікторыя Скуба прынялі ўдзел у выставе малюнкаў да 75-годдзя Перамогі "Помнім. Ведаем. Шануем". Дзякуй за актыўнасць і памяць!

29 февраля 2020 в 15:24 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Разам з супрацоўнікамі ДАІ і вучнямі 5-х класаў была праведзена акцыя "Флікер". Усе прысутныя яшчэ раз звярнулі ўвагу на значэнне флікера, паглядзелі відэаролік на гэту тэму і паўдзельнічалі ў віктарыне. Узнагародай сталі флікеры ад супрацоўнікаў ДАІ.

28 февраля 2020 в 12:28 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Запрашаем на культурна-спартыўнае свята "Насустрач вясне-2020" 29.02.2020 г. з 13.00 да 17.00 у лесапарк "Пышкі".

28 февраля 2020 в 12:23 | Лойша Т. В. | нет комментариев

В целях профилактики и предупреждения дорожно-транспортных происшествий, 28.02.2020 состоялась встреча учащихся 5 "Б" класса с инспектором ГАИ. Ребята вспомнили еще раз самые важные правила дорожного движения: правила поведения на дороге, в общественном транспорте, обязанности и ответственность пешеходов и велосипедистов.
На память о встрече дети получили в подарок фликеры.

28 февраля 2020 в 11:16 | Окулевич О. Г. | нет комментариев

Віншуем Хацука Максіма, які заняў 1 месца ў спартыўных спаборніцтвах "А ну-ка, хлопчыкі!", прысвечаных Дню абаронцы Радзімы, сярод 5-6 класаў.

25 февраля 2020 в 13:28 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Вучні нашага класа здзейснілі экскурсію ў цырк г.Мінска на прадстаўленне "Водная феерыя". Дрэсіраваныя мядзведзі, малпы, сабачкі, марскія львы, клоун, батуцісты, ілюціялісты, комікі, акрабаты ў спалучэнні з фантанамі вады - тое, што мы ўбачылі ў цырку, тое, што нас захапіла і парадавала.

23 февраля 2020 в 15:34 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Водное цирковое шоу поразило не только детей, но и учителей. Медведи, морские львы, обезьяны впечатлили нас своими талантами и способностями.

23 февраля 2020 в 08:58 | Янушко С. В. | нет комментариев

Дзяўчаткі павіншавалі хлопчыкаў з Днём абаронцы, падрыхтавалі для іх конкурсную праграму і падарункі. Кожны абаронца радзімы стаў самым-самым...вясёлым, уважлівым, прыгожым, смелым і інш.

22 февраля 2020 в 08:57 | Лойша Т. В. | нет комментариев

У школе прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў на роднай мове "Паэтычны вернісаж". Ад нашага класа ўдзел прымалі Пузач Павел і Губко Мілана. Віншуем Паўла з 1 месцам і жадаем поспехаў!

20 февраля 2020 в 22:53 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Цярэшка Данііл і Шапялюк Мікіта прынялі ўдзел у школьнай акцыі "Кармушка". Дзякуй за ўдзел!

20 февраля 2020 в 22:50 | Лойша Т. В. | нет комментариев

У рамках тыдня роднай мовы ў нашым класе прайшла віктарына "Падарожжа па краіне Арфаграфія". Удзельнікі з цікавасцю разгадвалі рэбусы, знаходзілі памылкі ў словах, расстаўлялі націскі, складалі выказванне з раскіданых слоў.

20 февраля 2020 в 22:46 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Шапялюк Мікіта, Пузач Павел, Мармыш Цімафей і Чаркоўскі Багдан прынялі ўдзел у паседжанні школьнага навуковага таварыства вучняў "ШАНС". Навуковы эксперымент з содай, воцатам і паветраным шарыкам так спадабаўся ўдзельнікам, што некаторыя паўтарылі яго дома.

17 февраля 2020 в 18:34 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Пад час тыдня роднай мовы вучні будуць удзельнічаць у займальнай хвіліны на пачатку кожнага ўрока беларускай мовы і літаратуры. Сёння былі скорагаворкі. Не кожны змог справіцца з... ПЕКАР ПЁТР ПЁК ПІРОГ або КАРЛ У КЛАРЫ ЎКРАЎ КАРАЛІ.

17 февраля 2020 в 18:31 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Нашы вучні прынялі ўдзел у адкрыцці тыдня роднай мовы. Яны актыўна адгадалі загадкі, працягвалі прыказкі і фразеалагізмы. Было прыемна і карысна пачуць ад старшакласнікаў беларускія песні і паглядзець на танцы.

17 февраля 2020 в 18:28 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Прафілактычная акцыя "Ад сэрца да сэрца" прайшла ў нашым класе з удзелам супрацоўніка ДАІ. Вучні рабілі сардэчкі, на якія наклейвалі плёнку, каб быць бачнымі ў цёмны час дня.

17 февраля 2020 в 18:24 | Лойша Т. В. | нет комментариев