Новости

Са святам 8 Сакавіка!!!
Вясна прынесла радасці абновы,
Чуваць здалёк званочак жаўрука.
Віншуем усіх і шчыра, і вяснова
Са святам 8 Сакавіка

8 марта 2021 в 22:16 | Лойша Т. В. | нет комментариев

1 марта в рамках классного часа состоялась игра "А ну-ка, девочки! А а ну-ка, мальчики!", в ходе которой ребята активно участвовали в конкурсах, проявляли интеллектуальные способности, читали стихи.
Цель: создать атмосферу праздника в игре-соревновании.
Задачи: воспитывать духовно-нравственные и патриотические качества личности; развивать находчивость, сообразительность, творческую активность учащихся; содействовать сплочению ученического коллектива.

6 марта 2021 в 21:09 | Ирха Т. Н. | нет комментариев

Напярэдадні 8 Сакавіка хлопчыкі павіншавалі дзяўчатак са святам. Няхай іх гучны смех, шчаслівыя ўсмешкі заўсёды ўпрыгожваюць наш клас

5 марта 2021 в 23:29 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Я ў мастацкім агародзе толькі марная трава.
А якая? Смех, дый годзе: я – пякучка-крапіва.
К. Крапіва

5 сакавіка спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы – народнага пісьменніка Беларусі, драматурга, паэта-сатырыка, празаіка, вучонага-лінгвіста, грамадскага дзеяча, акадэміка, віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, тройчы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы.

5 марта 2021 в 23:28 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Генеральная Асамблея ААН у 1987 г. абвясціла 1 сакавіка Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, вызначыўшы тым самым ўсю важнасць праблемы і праявіўшы сваю рашучасць пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва для дасягнення мэты - сусветнай супольнасці, вольнага ад наркаманіі.
Сёння наркаманія закранае ўсе краіны свету. У Рэспубліцы Беларусь сітуацыя з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў працягвае заставацца напружанай, але кантраляванай дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню аховы здароўя, праваахоўных органаў і грамадзянскай супольнасці. Выберы здароўе!

3 марта 2021 в 22:55 | Лойша Т. В. | нет комментариев

04.03 Белихина Алина
18.03 Козубай Дарья
23.03 Нефедов Борис
25.03 Мальцева Александра
31.03 Петрулевич Владислав

2 марта 2021 в 11:25 | Савчук М. В. | нет комментариев

Віншуем нашых будучых абаронцаў са святам! Жадаем моцнага здароўя, фізічных сіл, вялікіх перамог!

23 февраля 2021 в 22:24 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Усе разам мы прачыталі верш Таццяны Дзям'янавай "Мова родная... Беларуская..."

22 февраля 2021 в 22:25 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Запрашаем паўдзельнічаць у анлайн-віктарыне "Каб мова родная гучала".

22 февраля 2021 в 22:20 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Вучні нашага класа далучыліся да акцыі "Маё любімае роднае слова" ў рамках Тыдня беларускай мовы

22 февраля 2021 в 22:16 | Лойша Т. В. | нет комментариев

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.
Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак.Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Дык не дай загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове.

20 февраля 2021 в 22:13 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Не забываем пра важныя правілы зімой. Ад іх выканання залежыць наша бяспека

18 февраля 2021 в 07:02 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Інфармацыйная гадзіна "Доўг і памяць" была прысвечана Афганскай вайне. 15 лютага - дзень вывада войскаў з Афганістана. Гэта вайна доўжылася на працягу амаль 10 гадоў. Асобую ўвагу мы ўдзялілі пісьмам салдат да сваіх родных, а таксама іх подзвігам. Хвілінай маўчання ўспомнілі тых, каго сёння з намі няма.

17 февраля 2021 в 08:24 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Уважаемые родители (законные представители)!
Главное управление образования Гродненского облисполкома информирует, что 19 февраля 2021 г. в 18.30 на странице ГАИ Гродно в социальной сети Instagram (https: // www. Instagram. com/ gai_grodno/) состоится онлайн-трансляция по вопросам детского дорожно-транспортного травматизма с участием начальника главного управления образования облисполкома Абрамчика Р.Ю. и начальника отделения агитации и пропаганды ГАИ управления внутренних дел облисполкома Цыдика А.Ф.
К участию в мероприятии приглашаются педагогические работники и родительская общественность.

17 февраля 2021 в 08:20 | Лойша Т. В. | нет комментариев

15 февраля в рамках классного часа в 5Г классе прошел час памяти «Воины-афганцы – мои земляки», посвященный Дню памяти воинов-интернационалистов в Беларуси. В ходе классного часа ребята рассказали о своих родных и близких-участниках войны в Афганистане, прочли стихи об Афганской войне, совершили виртуальную экскурсию к памятнику воинам-афганцам в Гродно.

15 февраля 2021 в 15:58 | Ирха Т. Н. | нет комментариев

13.02.2021 состоялось мероприятие "В гости к зиме". Учащиеся побывали в гостях у зимы. Отгадывали загадки, слушали стихи, рисовали, проводили конкурсы.

13 февраля 2021 в 21:00 | Чучелович Ж. В. | нет комментариев

12.02.2021 состоялось закрытие предметной недели. Поздравляем победителей: Денисевич Полину, Новицкую Юлию, Григенча Марианну и Кулагину Александру! Умницы!

12 февраля 2021 в 00:00 | Чучелович Ж. В. | нет комментариев

Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921 – 9 жніўня 1976) пісаў апавяданні і аповесці, нарысы і эсэ, кінасцэнарыі і літаратурна-крытычныя артыкулы, аднак у гісторыю беларускай літаратуры і ў свядомасць чытачоў ён найперш увайшоў як аўтар «Палескай хронікі», па словах акадэміка Радзіма Гарэцкага, «праўдзівай эпапеі глыбокага самапазнання душы беларускага народа на пераломных рубяжах суровага і трагічнага ХХ стагоддзя». Гэта трылогія, якая аб’ядноўвае ў адзінае цэлае раманы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань», напоўнена непаўторнымі фарбамі палескага краю і незвычайным моўным каларытам, шматграннымі характарамі і вострымі сацыяльна-псіхалагічнымі канфліктамі.
Раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» былі адзначаны ў 1972 годзе вышэйшай савецкай літаратурнай узнагародай – Ленінскай прэміяй. У гэтым ж годзе Івану Мележу было нададзена ганаровае званне «Народны пісьменнік Беларусі». Таксама творца з’яўляўся лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»), Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1976, за зборнік «Жыццёвыя клопаты»), быў узнагароджаны некалькімі ордэнамі і медалямі.
Не менш яркай старонкай беларускай культуры з’яўляюцца і ўвасабленні твораў Івана Мележа на тэатральнай сцэне і ў кінамастацтве. Спектаклі па раманах «Палескай хронікі» неаднаразова ставіліся ў сталічных і рэгіянальных тэатрах і на Беларускім тэлебачанні і радыё.
У 1982 і 1983 гадах знакаміты беларускі рэжысёр Віктар Тураў разам з калегам Дзмітрыем Зайцавым паставіў мастацкія кінафільмы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», на аснове якіх пазней быў створаны 8‑серыйны тэлефільм. За гэтую працу творчы калектыў у 1984 годзе быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР.

11 февраля 2021 в 08:52 | Лойша Т. В. | нет комментариев