Новости 11 "А"
Конкурс "Лідар класа - 2022" складаецца з 3 намінацый:
1. Візітка
2. Тік-ток- парфоліа
3. Блок "Талент"
Жадаем нашаму лідару класа перамогі!
Віншуем нашых пераможцаў у школьнай алімпіядзе па фізіцы:
2 месца - Шапялюк Мікіта
3 месца - Смалюк Міраслаў
Ганарымся!
Віншуем нашых пераможцаў у школьнай алімпіядзе па хіміі:
1 месца - Пузач Павел
2 месца - Смалюк Міраслаў
3 месца - Шапялюк Мікіта
Ганарымся!
У рамках шостага школьнага дня сёння мы наведалі кінатэатр "Чырвоная зорка" і паглядзелі прэм'еру "Тры багатыры і конь на троне"
Віншуем Пашу з атрыманнем сертыфіката ўдзельніка рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечаных Году народнага адзінства
Вось і перагарнулі мы старонку 2021 года. З надзеяй на лепшае, верай, новымі чаканнямі мы сустрэлі 2022 год.
Няхай для кожнага ён будзе асаблівым. Хай кожная старонка новага года будзе насычана яркімі эмоцыямі, прыемнымі падзеямі, радаснымі сустрэчамі. Здароўя ўсім, цярпення, міласэрнасці і чалавечнасці адзін да аднаго!
Беражыце сябе!
Чаркоўскі Багдан атрымаў сертыфікат удзельніка рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году народнага адзінства. Багдан удзельнічаў у намінацыі "Фота-і відэавідарысы" з работай "Яркія фарбы захаду". Віншуем!
Паважаныя бацькі! Навагоднія і зімовыя святы з'яўляюцца самым выдатным часам для дзяцей. Калядная ёлка, падарункі, бенгальскія агні, санкі, лыжы і канькі - усё гэта не толькі прыносіць радасць, але можа прывесці да траўмаў, сінякоў, пераломаў.
Сярод 70 рэйтынгавых пазіцый наш клас знаходзіцца на 15 месцы з сярэднім балам 8.01.
29.12.2021 г.наш клас здзейсніў паездку ў кінатэатр "Октябрь" на прэм'ему "Человек-паук: нет пути домой"
Віншуем Сурба Мікіту, які 30 снежня адзначае свой дзень нараджэння. Жадаем усяго самага найлепшага!
Другая чвэрць прынесла нашаму класу перамогі:
1) I месца за перамогу ў конкурсе "Навагоднія цацкі"
2) II месца за перамогу ў конкурсе "Навагодняя кампазіцыя" ў рамках акцыі "Здароўе на талерцы"
3) III месца за перамогу ў конкурсе "Навагоднія цацкі"
4) за актыўны ўдзел у жыцці класа
Ганарымся кожным!
Як аб'яднаць школу і сям' ю? На гэтае пытанне ведае адказ наш клас. Напярэдадні калядных і навагодніх святаў у нашым класе было арганізавана мерапрыемства "Паспець да Новага года" з удзелам бацькоў.
Радуе, што з кожным годам павялічваецца колькасць прысутных мамаў і татаў, а некаторыя прыходзяць цэлымі сем'ямі.
Вялікі дзякуй Губко Мілане, Чабатар Кацярыне і Панасік Паліне за ўдзел у школьным конкурсе "Навагодняя маска".
Віншуем Губко Мілану з перамогай у раённым этапе конкурса "Навагодні БУМ". Мілана заняла 3 месца. Поспехаў!!!