Новости 11 "А"

Адзін з самых вялікіх недахопаў сярод падлеткаў з'яўляецца брыдкаслоўе. Часцей за ўсё прычынай выкарыстання дрэнных слоў выступае імкненне да крутасці, перавагі над іншымі. Помнім, што брыдкаслоўе - гэта грэх. Яно негатыўна ўплывае на здароўе чалавека.

18 марта 2022 в 07:40 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Інфармацыйная гадзіна была прысвечана Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе змяненням і дапаўненням. На занятку мы разбіралі самыя важныя артыкулы.

18 марта 2022 в 07:38 | Лойша Т. В. | нет комментариев

9 сакавіка ў класе прайшоў адкрыты ўрок па геаграфіі па тэме "Геаграфічнае становішча мацерыка Паўночная Амерыка"

12 марта 2022 в 23:28 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Тэма класнай гадзіны вельмі важная. Мы разумеем, што быць добрым субяседніка трэба вучыцца. Добры субяседнік - чалавек, які ўважлівае слухае, рэагуе на выказванні, падтрымлівае мімікай. Для такога чалавека характэрна тактоўнасць, цярплівасць, стрыманасць, эмацыянальнасць.
У групах вучні падбіралі ветлівыя рэплікі да прапанаваных сітуацый.

12 марта 2022 в 23:23 | Лойша Т. В. | нет комментариев

10 сакавіка ў класе прайшоў бацькоўскі сход. Прысутнічалі 26 татаў і мамаў. Сход быў тэматычным "Фарміраванне сямейных традыцый у выхаванні і развіцці дзіцяці". На ім таксама разглядаліся важныя класныя пытанні (паспяховасць, бяспека, курэнне, актыўнасць класа, дасуг).

12 марта 2022 в 23:19 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Віншуем Варанецкую Кацярыну з Днём нараджэння! Жадаем здароўя, шчаслівых момантаў, цікавых сустрэч, поспехаў!

12 марта 2022 в 23:18 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Віншуем усіх прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва з Днём жанчын!
Няхай вашы твары ўпрыгожваюць сонечныя ўсмешкі, кожны дзень будзе напоўнены
шчырасцю, клопатам і ласкай!
Хай 8 Сакавіка падорыць вам добры настрой, выкананне ўсіх патаемных жаданняў!
Хай ён стане стартам для новых пачынанняў, якія прынясуць толькі радасць!
Шчырых вам кампліментаў і добрых слоў заўсёды! Са святам!

8 марта 2022 в 22:26 | Лойша Т. В. | нет комментариев

На інфармацыйнай гадзіне яшчэ раз паўтарылі правілы паводзінаў на дарозе ў якасці пешаходаў, веласіпедыстаў і пасажыраў. Дарога патрабуе пільнай увагі.

6 марта 2022 в 13:29 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Хлопцы напярэдадні свята 8 Сакавіка павіншавалі дзяўчат, арганізавалі для іх падарункі і салодкі стол.

6 марта 2022 в 13:25 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Напярэдадні свята 8 Сакавіка была праведзена класная гадзіна "Жанчыны Беларусі". Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, падрыхтавалі паведамленні пра самых вядомых жанчын краіны (Вікторыя Азаранка, Дар'я Домрачава, Святлана Аляксіевіч, Ефрасіння Полацкая і інш.). Самым важным пытаннем было: за што можна назваць сваіх матуль гераінямі? Вучні вельмі цёпла адгукаліся пра сваіх матуль.

6 марта 2022 в 13:20 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Наш клас паўдзельнічаў у фотавыставе пра маму "Добра, што мама побач"

6 марта 2022 в 13:15 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Янушка Ева і Губко Мілана прынялі ўдзел у школьнай выставе падзелак "Што ўмеюць нашы мамы"

6 марта 2022 в 13:12 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Вучні прымаюць актыўны ўдзел у школьнай акцыі "Крышачкі"

25 февраля 2022 в 22:53 | Лойша Т. В. | нет комментариев

У рамках тыдня беларускай мовы прайшла паэтычная вечарына "Гучы роднае слова", прысвечаная паэтам-юбілярам. З вуснаў вучняў гучалі вершы Максіма Танка, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа. Некаторыя дзеці творча падышлі да выканання дадзенага задання, запісаўшы відэаролікі.

25 февраля 2022 в 22:50 | Лойша Т. В. | нет комментариев

23 лютага ў нашым класе адбылося святкаванне 23 лютага і віншаванне будучых абаронцаў з гэтым днём. Няхай смеласць, сіла, цярпенне, мэтанакіраванасць будуць вам, нашы хлопчыкі, спадарожнікамі на ўсё жыццё!

25 февраля 2022 в 12:26 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Вучні прынялі ўдзел у віктарыне "Каб засталася спадчына..." ў рамках святкавання Дня роднай мовы. Удзельнікі знаходзілі адказы на прапанаваныя заданні праз выкарыстанне QR-кода, сервіса menti.com. Ім пашчасціла далучыцца да сваёй спадчыны праз святы, падбор сінонімаў, пажаданні, прыказкі.

25 февраля 2022 в 12:20 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Скуба Вікторыя прымае ўдзел у конкурсе "Нам этот мир завещено беречь". Дзякуй за творчы падыход!

25 февраля 2022 в 12:17 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Няхай наша беларуская мова гучыць з усіх вуснаў, праслаўляючы сваю радзіму і свой народ!

21 февраля 2022 в 23:04 | Лойша Т. В. | нет комментариев

На занятку разгледзелі паняцце "жыццёвыя каштоўнасці", абмеркавалі некалькі прытчаў, а таксама вызначылі свае жыццёвыя прыярытэты.

19 февраля 2022 в 19:46 | Лойша Т. В. | нет комментариев