Новости 11 "А"

Жадаем шчасця, шчодрага святла,
Здароўя, бо яно – усяму аснова,
Натхнення для стваральных, творчых спраў,
Каб кожны дзень быў днём адкрыццяў новых.
Хай спорыцца любая справа,
Не сутыкайцеся з бядой.
І колькі б год не мінавала,
Душою будзьце маладой.

3 октября 2020 в 20:30 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Напярэдадні Дня настаўніка ў школе былі аформлены фотазоны. З радасцю наш клас зрабіў агульны фотаздымак на фоне газет у выглядзе кляновых лістоў.

3 октября 2020 в 20:27 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Запрашаем да ўдзелу ў творчым конкурсе "Ало, мы шукаем таленты", які пройдзе 10 кастрычніка. Чакаем заяўкі ад удзельнікаў!

30 сентября 2020 в 23:15 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Віншуем нашых аднакласнікаў з Днём нараджэння! Мармыш Цімафей, Скуба Вікторыя, Богдан Усевалад, Смалюк Міраслаў, Кучынскі Данііл нарадзіліся ў верасні. Жадаем ім моцнага здароўя, поспехаў у вучобе і добрага настрою!

30 сентября 2020 в 23:10 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Кляновы ліст - гэта віншаванне настаўнікам з іх прафесійным святам. Наш клас далучаецца да самых лепшых пажаданняў сваім настаўнікам.

30 сентября 2020 в 23:05 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Класная гадзіна праходзіла ў фармаце бяседы. Галоўнымі пытаннямі былі: які чалавек называецца выхаваным? якога чалавека мы лічым нявыхаваным? Вучням было прапанавана папрацаваць у групах над гэтымі пытаннямі. Кожная група прадставіла сваё бачанне паняццяў "выхаваны чалавек" і "нявыхаваны чалавек". Вывад: трэба імкнуцца быць выхаваным чалавекам.

26 сентября 2020 в 00:13 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Бесплатные мастер-классы ITeen Academy в ГУО
"Средняя школа №41 г. Гродно"
Пройти курсы по IT-направлениям можно прямо в вашей школе! На базе IT-площадки ГУО «Средняя школа №41 г. Гродно» уже традиционно проходят курсы Образовательного центра программирования и высоких технологий.
А для того чтобы подготовить детей к тому, что их будет ждать на курсах, Образовательный центр программирования и высоких технологий проводит бесплатные мастер-классы. На мастер-классах учащийся может попробовать свои силы и решить для себя, нравится ли ему выбранное направление, а родители смогут задать интересующие вопросы и получить консультацию педагога и администратора учебных программ.
СШ №41 суббота 03.10: 12:20-13:20 MagicArt: основы компьютерной графики (7-9 кл.)
- Мастер класс для учащихся 3-4 классов в рамках программы «Программирование игр. Minecraft Building»
Когда: 03 октября в 10:00
Где: уч.класс 401 в СШ №41.
Обязательная предварительная запись на мастер-класс по ссылке https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfM75m8POJaC1BUy-plMeOZBR6YfSkUck_l97Tjl4aKR70Kjg/viewform
- Мастер класс для учащихся 5-6 классов в рамках программы: «Scratch: разработка игр»
Когда: 03 октября в 11:00
Где: уч.класс 401 в СШ №41.
Обязательная предварительная запись на мастер-класс по ссылке https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfM75m8POJaC1BUy-plMeOZBR6YfSkUck_l97Tjl4aKR70Kjg/viewform
- Мастер класс для учащихся 7-9 классов в рамках программы: «MagicArt: основы компьютерной графики»
Когда: 03 октября в 12:20
Где: уч.класс 401 в СШ №41.
Обязательная предварительная запись на мастер-класс по ссылке https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfM75m8POJaC1BUy-plMeOZBR6YfSkUck_l97Tjl4aKR70Kjg/viewform
---------------------------------------------------------------------------------
Занятия будут проходить по адресу: г. Гродно ул. Франтишка Богушевича, 24 в ГУО «Средняя школа № 41 г. Гродно».
Подробности записи по телефонам +375 (44) 749-22-22, +375 (33) 900-44-44. С программами можно ознакомиться на сайте https://grodno.iteen.by/
Для обязательной предварительной записи на мастер-класс нужно оставить заявку по ссылке
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfM75m8POJaC1BUy-plMeOZBR6YfSkUck_l97Tjl4aKR70Kjg/viewform

или позвонить по телефонам +375 (44) 749-22-22, +375 (33) 900-44-44.

22 сентября 2020 в 22:57 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Самыя шчырыя і цёплыя віншаванні шлём нашаму роднаму гораду, нашай малой радзіме - гораду Гродна! З Днём нараджэння! Няхай з кожным днём ты будзеш квітнець і багацець!

20 сентября 2020 в 22:38 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Сёння наш клас цудоўна правёў час разам. Мы хадзілі ў турпаход у в. Скамарошкі. Спартландыя, у якой перамагла дружба, гульні "Кракадзіл", "Мафія", "Хто я", "Латарэя з заданнямі", "Казакі-разбойнікі" ўмацавалі ўзаемаадносіны ў класе. Самым важным было тое, што дзеці змаглі пабыць разам на прыродзе, убачыць адзін аднаго па-за межамі школьных урокаў. Усе, хто далучыўся да нас, вярнуліся са станоўчымі эмоцыямі.

19 сентября 2020 в 19:09 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Наш радавод - гэта памяць пра тых, хто быў, ёсць і будзе. На ўроку беларускай літаратуры вучні прадставілі свае радаслоўныя дрэвы, расказвалі пра сваіх родных, называлі цікавыя прозвішчы і імёны ў родзе. Няхай памяць пра родных і блізкіх жыве ў нашых сэрцах вечна!

18 сентября 2020 в 22:46 | Лойша Т. В. | нет комментариев

"Збяры крышачкі" праходзіла ў рамках акцыі "Адходы - у даходы". Наш клас прынёс цэлы пакет крышачак. Няхай гэты добры ўчынак дапаможа нашай прыродзе.

18 сентября 2020 в 22:39 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Наш клас далучыўся да акцыі "Адходы - у даходы", прынёсшы і здаўшы выкарыстаныя батарэйкі.

18 сентября 2020 в 22:39 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Наш клас прыняў удзел у конкурсе плакатаў "Беражыце прыроду" ў рамках акцыі "Адходы - у даходы". Вялікі дзякуй Скуба Вікторыі за творчы падыход!

18 сентября 2020 в 22:25 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Прапануем прыняць удзел у акцыі "Адходы - у даходы" :
1) здаць макулатуру "Здай макулатуру - захавай дрэва",
2) здаць батарэйкі "Прынясі батарэйку",
3) здаць крышачкі,
4) намаляваць малюнак "Беражы прыроду".
Спадзяемся на актыўнасць класа!

14 сентября 2020 в 21:10 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Прамень" запрашае запісацца ў аб'яднанні па інтарэсах на свой густ. Не згубіце свой шанс

12 сентября 2020 в 22:59 | Лойша Т. В. | нет комментариев

На класнай гадзіне яшчэ раз былі ўзгаданы правілы паводзін у школе, у першую чаргу, на ўроках і на перапынках. Бяспека вучняў - адна з асноўных задач школы. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу павінны клапаціцца пра здароўе і бяспеку адзін аднаго. Калі правілы будуць захоўвацца ўсімі членамі, то і школа будзе развіцца ў правільным накірунку.

12 сентября 2020 в 22:45 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Дзень беларускага пісьменства – гэта нацыянальнае свята, якое штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
Упершыню свята праходзіла ў г. Полацку ў 1994 годзе. Сталіцамі свята таксама былі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім.
У 2020 годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці.
Асноўная ідэя свята – захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, паказ іх узаемасувязі са славянскімі вытокамі і з сённяшнім днём, дэманстрацыя пастаяннага клопату дзяржавы аб духоўна-маральнай асвеце грамадства ў кантэксце падтрымкі кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдаўніцтва.

5 сентября 2020 в 21:58 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Янушка Ева ў перыяд летніх канікул прыняла ўдзел у абласным конкурсе сачыненняў і эсэ "OPEN AIR ЛЕТО 2020", арганізатарам якога быў Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі. Ева падзялілася сваімі ўражаннямі і незабыўнымі момантамі летняга адпачынку. Ева стала пераможцам (III месца) ва ўзроставай групе 10-13 гадоў. Шчыра віншуем і жадаем творчага запалу!

5 сентября 2020 в 08:46 | Лойша Т. В. | нет комментариев

З пачаткам новага навучальнага года! Няхай прынясе толькі пазітыў, радасць і станоўчыя эмоцыі. Здароўя і цярпення, новых ідэй і натхнення!

1 сентября 2020 в 21:46 | Лойша Т. В. | нет комментариев