Новости 11 "А"

Віншуем Пузача Паўла з Дыпломам III ступені ў раённым конкурсе работ даследчага характару вучняў "Свет навукі: інтэлект, творчасць, культура" па біялогіі. Поспехаў!

26 сентября 2022 в 18:43 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Віншуем з Днём нараджэння імяніннікаў верасня:
1 верасня - Мармыш Цімафей
11 верасня - Скуба Вікторыя
23 верасня - Богдан Усевалад
29 верасня - Кучынскі Данііл
29 верасня - Смалюк Міраслаў.
Жадаем моцнага здароўя, поспехаў у вучобе, сапраўдных сяброў, шчаслівых момантаў!

26 сентября 2022 в 18:41 | Лойша Т. В. | нет комментариев

У рамках дня бяспекі ў нашай школе прайшла эвакуацыя

22 сентября 2022 в 21:52 | Лойша Т. В. | нет комментариев

21 верасня адзначаецца Міжнародны Дзень міру, заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН з мэтай умацавання ідэалаў міру як унутры дзяржаў і народаў, так і паміж імі. Гэты дзень заклікае да адмовы ад гвалту, спынення агню і баявых дзеянняў.

22 сентября 2022 в 21:48 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Падчас Тыдня роднай мовы прайшоў конкурс творчых работ "За што я люблю родную зямлю". У сваіх сачыненнях, вершах, эсэ ўдзельнікі падзяліліся сваімі цёплымі пачуццямі і эмоцыямі, выказалі любоў да роднага краю.

21 сентября 2022 в 20:46 | Лойша Т. В. | нет комментариев

У рамках Тыдня роднай мовы у нашым класе прайшла квэст-гульня "Фальклор, фальклор - душа народа". Вучні прайшлі 10 этапаў, за кожны з якіх атрымлівалі пэўную літару. РОДНАЯ МОВА стала ключавым словам.

20 сентября 2022 в 21:39 | Лойша Т. В. | нет комментариев

2021 года ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства. Дата 17 верасня 1939 года стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. І сёння гэтае свята невыпадкова стаіць побач з Днём Перамогі і Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Святкаванне Дня народнага адзінства 17 верасня назаўсёды замацавалася ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.
Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Неабходна заўсёды памятаць, што народнае адзінства – гэта ключавая ўмова захавання незалежнасці краіны, беражлівых адносін да гістарычнай спадчыны, падтрымка і развіццё ўсяго лепшага, што было зроблена і яшчэ будзе зроблена беларусамі.

17 сентября 2022 в 19:27 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Сёння, 16.09.2022, вучнямі нашага класа быў напісаны рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Тэкст называўся "Дзень народнага адзінства", у якім расказвалася пра дату 17 верасня ў гісторыі нашай краіны.

16 сентября 2022 в 21:47 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Запрашаем далучыцца да старонкі школы ў Інстаграме і быць у курсе важных падзей.

14 сентября 2022 в 02:11 | Лойша Т. В. | нет комментариев

15.09.2022 у актавай зале ў 18.30 адбудзецца агульшкольны бацькоўскі сход, пасля яго - класны сход у каб. 238 на тэму "Бацькі і школа - партнёры ў выхаванні падлетка". Запрашаем усіх бацькоў нашага класа далучыцца да сходаў!

14 сентября 2022 в 02:06 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.
Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. У 2022 годзе – гэта Добруш.

4 сентября 2022 в 17:17 | Лойша Т. В. | нет комментариев

3 верасня - Дзень горада. У нашым мікрараёне Альшанка прайшло свята "Любімаму гораду прысвячаецца..." Наш клас прыняў удзел у дадзеным мерапрыемстве.

3 сентября 2022 в 22:12 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Сёння вучні ўпершыню прыйшлі ў сцены школы ў ролі васьмікласнікаў. 1 верасня быў насычаны важнымі падзеямі: лінейка, на якой празвінеў першы званок у восьмы клас, першы ўрок на тэму "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню", сустрэча з аднакласнікамі, якіх не бачылі цэлае лета, усмешкі і добры настрой.

2 сентября 2022 в 01:17 | Лойша Т. В. | нет комментариев

1 верасня - асаблівае свята. З яго пачынаецца дарога ў цудоўны свет, які дорыць радасць пазнання і сапраўднага сяброўства. Няхай новы навучальны год стане для ўсіх, хто сядзе за школьныя парты, часам поспехаў і перамог.
Ад усёй душы жадаем школьнікам дапытлівасці, педагогам – творчага гарэння, бацькам – радасці і гонару за сваіх дзяцей!

2 сентября 2022 в 01:10 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Запрашаем вучняў і іх законных прадстаўнікоў на лінейку, прысвечаную Дню ведаў, і першы ўрок.
Лінейка адбудзецца ў 12.00, першы ўрок - 12.45 (каб. 238).

27 августа 2022 в 13:55 | Лойша Т. В. | нет комментариев

Да ведама законных прадстаўнікоў і вучняў

27 августа 2022 в 13:49 | Лойша Т. В. | нет комментариев

У час апошняй класнай гадзіны гэтага навучальнага года мы падвялі вынікі, успомнілі яркія падзеі, атрымалі ўзнагароды, павіншавалі адзін аднаго з заканчэннем 7 класа.

Наш клас заняў 1 месца ў намінацыі "Клас года-2022" сярод 7-х класаў. Гэта агульная перамога ўсіх вучняў і іх бацькоў. Віншуем! Так трымаць!