Віншуем нашых вучняў:
05.04 - Клішэйка Ксенія,
11.04 - Губко МІлана,
25.04 - Еўтух Аляксандр
Жадаем моцнага здароўя, поспехаў у вучобе!
Новости 11 "А"
Праведзена рэспубліканская інфармацыйная гадзіна "Забыць немагчыма..."
Юныя даследчыкі Пузач П. і Шапялюк М. праводзілі вопыты, колькі антацыянаў захоўваецца ў агародніне і садавіне чырвона-фіялетавай афарбоўкі. Яны далі рэкамендацыі, колькі неабходна паступлення штодня антацыянаў з ежай.
18 красавіка - Міжнародны дзень памятнікаў і гістарычных мясцін. На класнай гадзіне мы здзейснілі завочную экскурсію па родным Гродна, стварылі рэкламу гістарычным аб'ектам.
Каманда нашага класа прыняла ўдзел у тыдні матэматыкі, інфарматыкі і фізікі. У віктарыне па матэматыцы занялі 3 месца, у гульні "Свая гульня" па фізіцы - 1 месца.
Віншуем! Ганарымся!!!
Штогод 12 красавіка адзначаецца Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі, які ўстаноўлены пратаколам 61-й Генеральнай канферэнцыі Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі і рашэннем Савета Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі.
11 красавіка - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. На інфармацыйнай гадзіне пазнаёміліся з вядомымі канцлагерамі, страшнымі падзеямі таго часу. Сапраўды, такога нельга забыць, такога нельга зразумець.
Запрашаем да ўдзелу
Вялікі дзякуй Рыбалка Паліне і Шапелюку Мікіце за ўдзел у алімпіядзе па правілах дарожнага руху ад імя 41 школы.
Сям'я - гэта самае каштоўнае ў жыцці кожнага чалавека. У рамках акцыі "Дом без насілля" намі была аформлена старонка ў "Кнізе добрых слоў сям' і". Ключавой фразай стала Я ЦЯБЕ ЛЮБЛЮ!
4 красавіка адзначаецца Дзень інтэрнэту. Класная гадзіна была прысвечана ўплыву камп'ютара/ тэлефона на здароўе вучняў, дадзены рэкамендацыі па захаванні здароўя.
1 красавіка адзначаецца Дзень смеху. Няхай у нашым жыцці заўсёды прысутнічае ўсмешка і добры настрой.
Віншуем Клішэйка Ксенію, якая закончыла 3 чвэрць на выдатна. Зусім трошкі засталося Пузачу Паўлу, Шапялюку Мікіце, Янушка Еве. Жадаем поспехаў у наступнай свэрці!
Прыглядзіцеся да беларускіх купюр і ўбачыце Камянецкую вежу, Мірскі замак, Нацыянальную бібліятэку, замак Радзівілаў у Нясвіжы і інш. Усе вобласці і г.Мінск прадстаўлены на грошах.
Віншуем з перамогамі класа:
2 месца ў акцыі "Добрыя крышачкі",
2 месца ў акцыі па зборы макулатуры,
Грамата за актыўны ўдзел у жыцці школы.
Асабістыя граматы атрымалі Шапялюк Мікіта, Клішэйка Ксенія і Лямешка Ангеліна.
Запрашаем да ўдзелу ў экалагічнай акцыі "Час Зямлі" 26 сакавіка з 20.30 па 21.30.
Штогод 22 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці ахвяр Хатыні. Трагедыя пра жорсткасць і жах Другой сусветнай вайны знайшла і працягвае знаходзіць водгук на рознага фармату мерапрыемствах, у творчасці пісьменнікаў, рэжысёраў...
Творчасць вучняў праяўляецца не толькі ў конкурсах, акцыях, але таксама і на ўроках. Такім урокам стаў урок-інсцэніроўка па беларускай літаратуры па творы Я. Брыля "Урокі пані Мар'і".
Данік Цярэшка ў складзе школьнай каманды па футболе сыграў супраць каманды аблвыканкама. Перамога была вельмі блізкай: 5:4.
Губко Мілана прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу "Мне пару крыл дало юнацтва", прымеркаванага да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка. У намінацыі "Самы лепшы празаічны твор" (11-13 г) яна заняла I месца. Работа Міланы накіравана на абласны этап.