Вось і празвінеў апошні званок 2021/2022 навучальнага года. Шчаслівых і бяспечных канікул!
Новости 11 "А"
Віншуем Перагонцава Мацвея з 3 месцам на раённай алімпіядзе па біялогіі. Няхай і далей усё атрымліваецца!!!
Запрашаем дзяцей і бацькоў прыняць удзел ва ўрачыстым мерапрыемсте "Апошні званок" у аўторак у 12.00
29.05.2022 вучні нашага класа здзейснілі турыстычны паход у в.Скамарошкі
У канцы навучальнага года вучні навялі парадак у кабінеце
Наш клас па выніках 4 чвэрці атрымаў наступныя ўзнагароды:
1 месца - "Адходы - у даходы",
3 месца - "Добрыя кышачкі".
Віншуем!
Вучні нашага класа атрымалі граматы за ўдзел у гарадскім конкурсе ЮіД (2 месца)
У намінацыі "Відэавіншаванне паэту-юбіляру" ў конкурсе "І толькі Слова ў вяках жывое..." наш клас заняў III месца. Віншуем з перамогай абласнога ўзроўню!
Для кожнага сям' я - маленькая планета радасці, спакою, утульнасці, падтрымкі.
Няхай ва ўсіх сем'ях пануе мір і ўзаемапавага, любоў і дабрыня. Жадаем атрымліваць асалоду ад правядзення часу разам, быць адкрытымі і шчырымі адзін аднаму, бачыць прыгажосць вакол і дзяліцца ёю са сваімі роднымі.
Віншуем нашых вучняў, Пузача Паўла і Губко Мілану, з перамогай у абласным конкурсе творчых работ "І толькі Слова ў вяках жыве..." І Паша, і Мілана атрымалі дыпломы III ступені ў сваіх намінацыях.
Віншуем з перамогай у школьнай навукова-практычнай канферэнцыі Пузача Паўла і Шапелюку Мікіту, якія занялі 1 месца ў сваёй секцыі.
Наш клас прыняў удзел у акцыі "Вокны Перамогі" ў намінацыі "Партызанскі рух"
Класная гадзіна "Імі ганарымся" была прысвечана ветэранам ВАВ, якія прайшлі праз цяжкасці і выпрабаванні, але падарылі нам сённяшняе мірнае неба.
Наш клас прыняў удзел у рэспубліканскім грамадзянска-патрыятычным марафоне "За Беларусь мірную і незалежную разам!"
9 Мая - Дзень Перамогі. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе тэрыторыя Беларусі стала вольнай. Мы, як нашчадкі, павінны старацца захаваць мір і спакой. 9 Мая - Дзень памяці тых, хто загінуў у гады вайны.
Занятак быў прысвечаны моцнаму чалавеку - Ніку Вуйчычу, які нарадзіўся без рук і ног, але навучыўся дарыць людзям дабро.
З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у перыяд з 10 мая па 1 чэрвеня 2022 года пройдзе рэспубліканская акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!", прысвечаная Міжнароднаму дню сям'і і Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Віншуем з Днём нараджэння ў маі:
15.05 - Бялевіч Кацярыну,
27.05 - Рыбалка Паліну,
31.05 - Шапелюка Мікіту.
Усяго найлепшага!!!
1 мая альбо Дзень салідарнасці працоўных, аказваецца, быў запазычаны ў старажытных італьянцаў і мае паганскія карані. Жыхары Старажытнай Італіі пачыталі багіню Маю - заступніцу прыроды, урадлівасці і зямлі. Апошні месяц вясны быў названы яе імем. А ў першыя дні мая ўладкоўваліся ўсеагульныя гулянні і святкавання ў гонар багіні.
26 красавіка 1986 года на беларускую зямлю апусцілася велізарнае воблака гора і няшчасця. У гэты дзень адбыўся выбух на чацвёртым рэактары Чарнобыльскай АЭС. Гэты дзень забраў з сабой жыцці многіх людзей, якія ахвяравалі сабой.
Звычайны дзень, ці ж вінаваты
Хоць на імгненне ён у тым,
Што стаў аднойчы чорнай датай,
Каб ёй застацца назаўжды?