Новости 11 "А"
Захоўвайце тэхніку бяспекі пры моцным ветры.
Запрашаем да ўдзелу ў экалагічнай акцыі па зборы пластыкавых крышачак.
Клішэйка Ксенія прыняла ўдзел у конкурсе "Выратавальнікі вачамі дзяцей" у намінацыі "Я б у выратавальнікі пайшоў"
Аб'яўляем удзячнасць Мікіце Шапелюку, Мікіце Хіхлу, Цімафею Мармышу за ўдзел у акцыі "Падары кнігу бібліятэцы".
Ангеліна прыняла ўдзел у адкрытым дыстанцыйным конкурсе дзіцячай творчасці "Роднаму краю часцінку душы прысвячаю" ў намінацыі "Малюнак. Жывапіс" і атрымала дыплом удзельніка. Віншуем! Жадаем творчых поспехаў!
14 лютага - Дзень усіх закаханых. Са святам тых, каго любяць і хто любіць.
Традыцыйна сёння мы арганізавалі пошту валянцінак.
Віншуем Губко Мілану з перамогай у школьным конкурсе "Лідар класа -
-2022". Мілана заняла 3 месца. Жадаем поспехаў і творчых дасягненняў! Усім дзякуй за дапамогу і падтрымку!
Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе
14 лютага - Міжнародны дзень дарэння кнігі (International Book Giving Day). Гэтае свята з'явілася ў 2012 годзе і заклікана аб'ядноўваць усіх, хто дорыць кнігі дзецям і прывівае ім любоў да чытання.
Пры гэтым галоўнай ідэяй свята з'яўляецца натхненне людзей па ўсім свеце на дарэнне цікавых кніг, паказваючы, што кніга застаецца добрым падарункам і не губляе сваёй каштоўнасці нават у стагоддзе гаджэтаў і тэхналогій.
Вучні класа прынялі ўдзел у паседжанні навуковага таварыства "ШАНС"
Наш клас прыняў удзел у акцыі "Лісты да Цёткі з XXI стагоддзя", запісаўшы відэаролік
https://youtu.be/E5SMMi-t4M8
Віншуем нашых пераможцаў школьнай алімпіяды па працоўным навучанні:
1 месца - Клішэйка Ксенія
1 месца - Пузач Павел
2 месца - Смалюк Міраслаў
2 месца - Чаркоўскі Багдан
3 месца - Варанецкая Кацярына
3 месца - Шапялюк Мікіта
Ганарымся кожным!
Віншуем нашага пераможцу школьнай алімпіяды па гісторыі:
2 месца - Перагонцаў Мацвей.
Ганарымся! Так трымаць!
Віншуем з днём нараджэння імянінніцу студзеня - Біліда Дар'ю. 11 студзеня Даша адзначыла свой дзень. Жадаем здароўя, поспехаў ва ўсім і ўсюды!
Віншуем нашых пераможцаў у школьнай алімпіядзе па біялогіі:
2 месца - Панасік Паліна
3 месца - Мармыш Цімафей
Ганарымся кожным!
Віншуем Клішэйка Ксенію з перамогай у школьнай алімпіядзе па англійскай мове. Ксенія заняла 3 месца. Ганарымся поспехамі!