Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 596 человек

16 кастрычніка - сусветны дзень ХЛЕБА!

Дата: 16 октября 2022 в 17:17, Обновлено 16 октября 2022 в 17:33
117 просмотров

16 кастрычніка - сусветны дзень ХЛЕБА! Гэты прадукт -адзін з самых старажытных. Ён не прыядаецца, дае нам сілу і бадзёрасць. Слава хлебу на стале!
З чаго пачынаецца Радзіма...З мовы, памяці аб продках, павагі да сваёй зямлі і, канешне, хлеба. Хлеб для беларусаў - адзін з сімвалаў Айчыны, сям'і, дома.
Ад таго, як урадзіла жыта, часам залежыла жыццё нашых продкаў, таму хлеб мае і важную сакральную функцыю. Каравай можна ўбачыць на кожным свяце, хлебам і соллю сустракаюць гасцей і маладых.
Існуе шмат прыкмет і павер'яў, звязаных з хлебам. Так, хлеб клалі ў ваду, калі збіраліся ўпершыню выкупаць дзіця, - лічылася, што гэта прынясе яму багацце ды шчаслівую долю. Хлебам благаслаўлялі на вяселле, марачы аб жыцці маладых, поўным дабрабыту. Ды й, конешне, хлебны кругляк ці нават хлебныя крошкі нельга было выкідаць, бо так ці інакш паказваючы да хлеба знявагу, можна выклікаць неўраджай і страціць шанс на выратаванне сваёй душы пасля сыходу.
Таксама з хлебам звязана шмат прыказак і прымавак: Хлеб у доме гаспадар", "Без хлеба і мёдам сыты не будзеш", "калі хочаш хлеба мець, то трэба зямельку глядзець" і інш.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.