Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 598 человек

Азбука беларускага арнаменту

Дата: 25 февраля 2020 в 22:52, Обновлено 25 февраля 2020 в 23:09
188 просмотров

Арнамент - гэта адна з формаў выражэння культуры народа. Беларускі арнамент вельмі загадкавы, каларытны, і вядомы далёка за межамі нашай краіны.Беларускі арнамент пачалі вывучаць яшчэ ў 19 стагоддзі і працягваюць па сённяшні дзень. Арнамент можна падзяліць на тры асноўныя катэгорыі: геаметрычны, раслінны і жывёльны.

Першапачаткова арнамент у нашых продкаў сустракаўся на святочнай вопратцы, якая з'яўлялася непасрэдным адлюстраваннем народнай культуры. Усе рэчы, якія ўпрыгожаны народным беларускім арнаментам, несумненна з'яўляюцца высокамастацкімі творамі. 

На працягу ўсяго тыдня роднай мовы ў фае першага паверха можна было пазнаёміцца з азбукай беларускага арнаменту. У экспазіцыі быў прадстаўлены геаметрычны арнамент, які складаецца з прамых ліній, а таксама геаметрычных фігур - прамавугольнікаў, квадратаў, ромбаў і інш. Хлопцы і дзяўчаты маглі разгледзець некаторыя сімвалы беларускага арнаменту: сям'я, агонь, зямля, энергія, чысціня.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.