Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Дзень 3

Дата: 19 февраля 2020 в 17:20, Обновлено 20 февраля 2020 в 13:29
Автор: Шейбак М. Т.
467 просмотров

Трэці дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры быў насычаны конкурсамі, віктарынамі, турнірамі. Родная мова гучала з самай раніцы ў фае школы. Вучні змаглі паўдзельнічаць  у гульні на лепшага знаўцу твораў беларускай літаратуры.

Сярод вучняў 8-ых класаў прайшоў турнір знаўцаў беларускай мовы “Таямніцы роднай мовы”. Эпіграфам сталі словы Аляксея Зарыцкага:

Мова,

Пявучая родная мова,

Ты – уладарка нявызнаных скарбаў.

Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў

Мае ў сабе тваё кожнае слова.

  Вучні наведвалі станцыі: “Знатакі мовы”, “Перакладчыкі”, “Фразеалагічная размінка”, “Загадкі з вясёлай хаткі”. Спаборнічалі тры каманды – “Буслік”, “Лянок”, “Васілёк”. Да фразеалагізмаў падбіралі сінонімы, разгадвалі загадкі, тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, дэкламавалі вершы пра прыгажосць і мілагучнасць нашай мовы, падбіралі адпаведнікі да рускіх слоў. Гучалі жарты з кнігі Карнея Іванавіча Чукоўскага “Ад трох да пяці”. Былі праведзены вясёлыя музыныя перапынкі, дзе гучалі беларускія песні. Таксама вучні паспрабавалі сябе ў ролі паэтаў. Турнір прайшоў цікава, займальна, садзейнічаў выхаванню грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму і любові да роднай мовы.

  У 9 “А” класе прайшоў конкурс выканаўцаў песень на роднай мове “Музычны калейдаскоп”. Вучні раскрывалі свае таленты спачатку паасобку, а пасля – групамі, але найлепш спявалі ўсе разам беларускія песні. Вельмі прыгожа прагучала песня “Маці-зямля”. Усе вучні яшчэ раз адчулі сябе сапраўднымі грамадзянамі нашай краіны і змагарамі за роднае слова.

  У 5-х класах прайшла віктарына “Падарожжа па краіне Арфаграфіі”, мэтай якой было падтрымаць цікавасць вучняў да беларускай мовы як да духоўнага здабытку народа. Вучні прайшлі 10 тураў, шукаючы памылкі ў словах, успамінаючы правілы арфаграфіі, колькасць літар і гукаў, ставячы націскі ў словах, перакладаючы рускія словы на беларускую мову. Словы Алеся Разанава “Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова” запалі ў душу пяцікласнікам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.