140-годдзе з Дня нараджэння Якуба Коласа

Дата: 3 ноября 2022 в 13:25
Автор: Лойша Т. В.
114 просмотров

 Жыццё Якуба Коласа— гэта яркая старонка ў гісторыі беларускай літаратуры, 50 гадоў Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч плённа працаваў на ніве нацыянальнай культуры, паслядоўна і мэтанакіравана змагаўся за адраджэнне свайго краю і аддаў сваё жыццё, каб беларусы ніколі не зведалі таго часу, калі безыменным быў край і народ не ведаў свайго імя. Дзейнасць Якуба Коласа высока ацэнена нашчадкамі. Імем Коласа названы вуліцы, плошчы, школы і бібліятэкі. У сталіцы і на малой радзіме песняра шматлікіх наведвальнікаў сустракаюць музеі. Творчасць Якуба Коласа ўвасоблена ў музычным, тэатральным, кінематаграфічным мастацтве. І сёння зычнае слова класіка гучыць у шматлікіх краінах свету, а яго творы перакладзены на больш чым 40 замежных моў. 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.