Актыўныя школьныя дні
Школьныя будні вучняў нашага класа праходзяць актыўна і пазнавальна. У прафарыентацыйным накірунку хлопцы і дзяўчаты наведвалі каледж побытавага абслугоўвання насельніцтва; выхаванне мастацкага густу на гэты раз адбывалася праз тэатр і цудоўнае майстэрства артыстаў на сцэне; пачуццё адказнасці і звычкі да парадку дапамаглі ў дзяжурстве па школе.
Акрамя гэтага вучні прымаюць актыўны ўдзел у акцыях і мерапрыемствах рознага ўзроўню: "Экалагічна=эканамічна" (крышачкі, батарэйкі; Апанасік Ульяна, Клімовіч Дзіма, Пахутка Маргарыта), "Падзяліся цяплом душы сваёй" (Апанасік Ульяна), школьныя святочныя канцэрты (Якімчык Аліна), фотачэленджы (Блох Арына і яе маці, Данілаў Андрэй і яго маці).