Тыдзень пачатковай школы (2 класы). 10 лютага – Дзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 10 февраля 2022 в 21:34, Обновлено 11 февраля 2022 в 08:36
220 просмотров

10 лютага  – Дзень беларускай мовы і літаратуры. Дэвіз дня: “Гучы, мая родная мова!”

Кожны вучань быў актыўным удзельнікам шматлікіх мерапрыемстваў гэтага дня.  Малодшыя школьнікі  прымалі актыўны ўдзел у конкурсах, гульнях, віктарынах. Вялікую цікавасць выклікала гульня  “Мова – гэта стылёва”.   На ўсіх этапах гульні дзеці ахвотна прыгадвалі, перакладалі, тлумачылі, цытавалі беларускія прыказкі і прымаўкі, рэдкаўжывальныя словы.

Шмат казак ёсць на свеце! Няма на зямлі таго чалавека, які не любіў бы казак. Сёння вучні адправіліся ў завочнае падарожжа “Па старонках беларускіх казак”. Вучням было цікава падарожнічаць разам з казачнымі героямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў цікавыя гульні, разгадвалі рэбусы, загадкі, крыжаванкі.  Мерапрыемства пакінула ў дзяцей добрыя ўражанні і прыемны настрой.

З вялікай зацікаўленасцю вучні прымалі ўдзел у акцыі "Нашы любімыя словы".

Хочацца спадзявацца, што беларуская мова будзе заўсёды гучаць з вуснаў дзяцей, што нас ніколі не пакіне жаданне думаць і гаварыць па-беларуску.

Больш фота

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.