3 снежня - Міжнародны дзень інвалідаў
У 1992 годзе Генеральная Асамблея ААН рэзалюцыяй № 47/3 абвясціла 3 снежня Міжнародным днём інвалідаў (International Day of Persons with Disabilities) з мэтай павышэння дасведчанасці і мабілізацыі падтрымкі важных пытанняў, якія датычацца ўключэння людзей з інваліднасцю як у грамадскія структуры, так і працэсы развіцця.
У гэты дзень не будзе залішнім нагадаць усім пра тое, што сярод нас жывуць людзі, якія заслугоўваюць не толькі спачування, але перш за ўсё дапамогі, забеспячэння іх правоў на годнае жыццё, працу, адпачынак.