Класная гадзіна "Жыццё дадзена адзін раз"
У рамках асенняй акцыі "Місія - жыць! Упрыгожвае гэты свет" была праведзена класная гадзіна на тэму "Жыццё дадзена адзін раз". На ўроку мы паразважалі над паняццем "жыццё", праслухалі цікавую гісторыю пра чалавека, які пасля сябе пакінуў толькі дзіцячы слядок на цэменце, задумаліся, як трэба жыць, каб пасля сябе нешта каштоўнае пакінуць, запісалі свае жыццёвыя мэты і склалі іх у агульны кошык. У канцы класнай гадзіны было прапанавана запаліць свечку. Гэта змаглі зрабіць толькі з дапамогай запалак. Так і жыццё: запальваецца толькі ад дабра, міласэрнасці, павагі да іншага.