6 верасня - Дзень беларускага пісьменства
Дзень беларускага пісьменства – гэта нацыянальнае свята, якое штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
Упершыню свята праходзіла ў г. Полацку ў 1994 годзе. Сталіцамі свята таксама былі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім.
У 2020 годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці.
Асноўная ідэя свята – захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, паказ іх узаемасувязі са славянскімі вытокамі і з сённяшнім днём, дэманстрацыя пастаяннага клопату дзяржавы аб духоўна-маральнай асвеце грамадства ў кантэксце падтрымкі кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдаўніцтва.