Пазнавальная гадзіна “Мая прыгожая Беларусь”
Любоў да роднай зямлі, да культурнай спадчыны беларускага народа, да роднай мовы і літаратуры-ўсе гэта не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца. Восьмага ліпеня для дзяцей прышкольнага лагера “3D” у школьнай бібліятэцы было арганізавана мерапрыемства “Мая прыгожая Беларусь”. Гутарка вялась пра хараство беларускай прыроды, разнастайнасць раместваў, багацце роднай мовы, славутых людзей нашай Бацькаўшчыны.