Дзень Памяці і Смутку
22 чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь абвешчаны Днём Памяці і Смутку – гэта дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны (1941), якая страшным ураганам пранеслася па лёсах некалькіх пакаленняў савецкіх людзей і пакінула свой глыбокі след як для беларусаў, так і для іншых народаў былога СССР.
Наша задача - захаваць памяць аб гэтай значнай падзеі, быць удзячнымі тым людзям, якія падарылі нам светлае неба і мір.