Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 596 человек

Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна

Дата: 7 мая 2020 в 23:17
198 просмотров

Менавіта пад такой назвай прайшла класная гадзіна. Разам з вучнямі мы здзейснілі падарожжа ў мемарыяльны комплекс-помнік дзецям-ахвярам вайны. Мемарыял знаходзіцца ў вёсцы Чырвоны бераг (Жлобінскі раён).

Помнік быў адкрыты ў 2007 годзе.

На месцы помніка калісь была вёска, а ў ёй немцы наладзілі канцлагер для дзяцей ад 8 да 14 гадоў. У дзяцей бралі кроў для нацыстаў. Тых, хто заставаўся жывы, адпраўлялі ў Германію.

Хлопцы і дзяўчаты даведаліся, з чаго складаецца гэты мемарыяльны комплекс.

Сустракае наведвальнікаў фігура дзяўчыны з паднятымі рукамі. Далей трапляем у "Мёртвы клас", у якім белыя парты і чорная дошка. На дошцы пісьмо 15-гадовай Каці Сусанінай, якая пісала бацьку, але пісьмо так і не дайшло да яго. За дошкай знаходзіцца "Плошча Сонца". На гэтай плошчы ёсць Белы паруснік, які сімвалізуе дзіцячыя мары. А вакол парусніка 24 мальберты з малюнкамі дзяцей.

Трэба адзначыць, што больш за ўсё вучняў уразіла дзяўчына з паднятымі рукамі і белыя школьныя парты.

Ёсць фота ў альбоме.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.