Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 598 человек

"Дзень без гаджэтаў"

Дата: 1 апреля 2020 в 22:43, Обновлено 1 апреля 2020 в 23:18
218 просмотров

Сёння вучні 6 "В" класа зрабілі чэлендж сваім гаджэтам. На працягу ўсяго дня ім трэба было тварыць і вытвараць розныя справы, якія не патрабуюць выкарыстання тэлефонаў і планшэтаў. А вечарам самыя актыўныя ўдзельнікі падзяліліся сваімі фотаздымкамі. Пасля канікул дзеці атрымаюць прызы за актыўнасць, за самы цікавы занятак і за самае лепшае фота.

Сафія сёння вырашыла зрабіць незвычайны дэкор для настольнай лямпы.

У Арыны выдаўся даволі насычаны падзеямі дзень: павіншавала сяброўку з днём нараджэння, купіла падарунак для роднай сястры, зрабіла ёй прыгожую прычоску, пачала размалёўваць раздрукоўку з маленькімі выявамі, дарабіла спадніцу на конкурс "Ecolife".

Арыяна з братам сёння здзейснілі сапраўднае падарожжа па вёсцы і лесе. На іх фотаздымках можна ўбачыць, як дзеці гойдаюцца на арэлях, наладжваюць спаборніцтвы па набіванні тэніснага мячыка, перамагаюць дрэвы и дасягаюць амаль іх вяршыні, падарожнічаюць па лесе і робяць добрыя і карысныя справы (пасадзілі маладую елачку, прымацавалі шпакоўню, пракантралявалі збор бярозавіку). Пасля яшчэ дапамаглі бабулі навесці чысціню ў хаце. Таксама дзеці падзяліліся прыгожымі мясцінамі роднай вёскі.

МНОГА ВЯСЁЛЫХ ФОТАЗДЫМКАЎ глядзіце ў альбомах!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.