Конкурс эпісталярнага жанру
Нашыя дзяўчаты, Бароўская Ганна і Кухта Арыяна, прымаюць удзел у конкурсе эпісталярнага жанру. Згодна з умовамі конкурсу неабходна было напісаць пасланне або ліст даросламу пра сусвет, у якім мы жывем. У сваіх лістах дзяўчаты закранулі самыя актуальныя пытанні: падлетак і гаджэты, тэма экалагічнага здароўя нашай планеты, праблемы існавання бяздомных жывелаў.
Пажадаем поспехаў і творчага натхнення нашым удзельніцам!