"Гуканне вясны"
Зіма закончылася і на змену ей прыйшла вясна. Каб паскорыць яе надыход, наладжваецца жыццерадаснае і аптымістычнае свята-абрад - "Гуканне вясны".
Гукаюць вясну звычайна ў канцы сакавіка. Ключавой фігурай свята з'яўляецца бусел. Дрэвы ўпрыгожваюць рознакаляровымі стужкамі і птушкамі з паперы. Свята "Гуканне вясны" вельмі музычнае. Дзяўчаты звычайна спяваюць песні-вяснянкі. У гэтага свята няма дакладнага сцэнарыя, галоўнае - весяліцца, пець і радавацца жыццю.
На прывабную галінку, якая стаіць у нашым класе, ужо прыляцелі чырвоныя птушачкі. Чакаем буслоў)
Фота ў альбоме.