Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 598 человек

Дзень бібліятэк

Дата: 17 сентября 2022 в 21:44
77 просмотров

15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк. Свята было ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2001 годзе. Дата выбраная невыпадкова. Менавіта ў гэты дзень 96 гадоў таму адкрылася Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Кніга для чалавека — заўсёды верны сябар і мудры настаўнік, які дорыць магчымасць дакрануцца да культурнай спадчыны стагоддзяў, дапамагае знайсці адказы на многія пытанні. У сучасным грамадстве, дзе інфармацыя з’яўляецца рухаючай сілай, бібліятэкі, іх каштоўныя калекцыі і сучасныя інфармацыйныя рэсурсы набываюць усё большае значэнне.

Ініцыятарам  гэтага свята ў свой час выступіла Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.  Сёння бібліятэкі — гэта шматфункцыянальныя ўстановы, якія паспяхова выконваюць інфармацыйную, сацыякультурную, адукацыйную, камунікатыўную функцыі. Гэта месца, дзе чалавек вучыцца думаць і разважаць, дзе адбываецца сацыялізацыя асобы, яе далучэнне да культурных каштоўнасцей. Бібліятэка — установа, дзейнасць якой традыцыйна садзейнічае падтрымцы, развіццю і папулярызацыі чытання.

  Бібліятэчная справа ў Беларусі мае доўгую і багатую гісторыю, якая дае імпульс для развіцця ў сучасных умовах. У краіне дзейнічае шматгаліновая сетка, што забяспечвае агульнадаступнасць бібліятэчных паслуг і рознабаковыя інфармацыйныя патрэбы насельніцтва. Сёння сістэма бібліятэк Беларусі ўключае амаль 9,3 тысячы публічных і спецыяльных бібліятэк з агульным аб’ёмам фондаў звыш 200 мільёнаў экзэмпляраў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.