Нашы поспехі. 3 чвэрць
Вось і падведзены вынікі самай доўгай чвэрці ў навучальным годзе. Клас атрымаў грамату за актыўны ўдзел у жыцці нашай школы. Вучні паўдзельнічалі ў акцыях "Падары кнігу бібліятэцы", "Экалагічна=эканамічна", валанцёрскай акцыі "#МыРазам" (рабілі відэаролік), у конкурсе дзіцячага малюнка "Сябруюць дзеці на планеце", у выставе "Што ўмеюць нашы матулі", рыхтавалі навукова-практычныя работы, праходзілі падрыхтоўку да "Зарніцы" і інш. Выдатнымі поспехамі ў вучобе вызначыліся Бароўская Ганна і Калінкіна Варвара.