Нашы поспехі. 2 чвэрць
Другая чвэрць у навучальным годзе не толькі самая кароткая, але яна выдалася і самай цікавай, напружанай, насычанай рознымі падзеямі і мерапрыемствамі ў жыцці нашага класа.
Падводзім вынікі!)
Поспехі ў выхаваўчых мерапрыемствах
Большасць вучняў нашага класа (Арына, Андрэй, Дар'я Д., Варвара, Кацярына, Захар, Дар'я К., Арыяна, Кіра, Насця і Паліна Р., Фёдар, Дарына, Лучазар, Аліна) прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі "Вера ў цуды!". Хлопцы і дзяўчаты адгукнуліся на гэта мерапрыемства і падрыхтавалі цудоўныя салодкія падарункі дзецям, якія выхоўваюцца без бацькоў.
Агульнашкольная акцыя "Здароўе - на талерцы" таксама зацікавіла вучняў. Мы правялі цікавую і пазнавальную класную гадзіну, падрыхтавалі творчую прэзентацыю. Свае фота для прэзентацыі даслалі Варвара, Дар'я Д., Лізавета М., Насця і Паліна Р., Арыяна.
Актыўнасць, зацікаўленасць, ініцыятыву ў працэсе ўпрыгожвання кабінета да навагодніх святаў праявілі Маргарыта, Варвара, Насця Г., Кіра, Ваня, Андрэй, Паліна Р., Кацярына, Арцём Т, Арыяна, Дар'я Д.
"Залатыя рукі" Маргарыты і Кіры зрабілі прыгожыя і "загадкавыя маскі" для школьнага конкурса "Навагодняя маска".
Поспехі і дасягненні ў навучанні.
- Сярэдні бал у класе - 7,5
- Лепшыя вучні ў навучанні: Варвара, Ганна, Лізавета М., Анастасія М., Аліна, Дар'я Д., Арыяна.