Класная гадзіна "Мы ўсе розныя...але вучымся ў адным класе"
Тэмай для класнай гадзіны сталі ўзаемаадносіны вучняў у межах аднаго класнага калектыва. Дзецям быў прапанаваны шэраг гульняў, якія працуюць на замацаванне сяброўства паміж вучнямі.
Спачатку дзецям было прапанавана выстраіцца ў залежнасці ад росту, ад самага высокага да самага нізкага. Наступная гульня прадугледжвала выстрайванне вучняў у алфавітным парадку ў адпаведнасці з першай літарай іх імёнаў. Далей мы згулялі ў "Асацыяцыі", "Компас і турыст", "Крэсла кампліментаў". Пасля кожнай гульні дзеці зрабілі пэўныя высновы як агульнага характару, так і прыватнага.
Фота можна паглядзець у альбоме)