Бацькоўскі сход "Падлетак і бацькі. Як не страціць кантакт?"
У панядзелак 19 красавіка адбылася сустрэча класнага кіраўніка з бацькамі вучняў. Нагодай для сустрэчы была абрана тэма "Падлетак і бацькі. Як не страціць кантакт?"
На бацькоўскім сходзе былі разгледжаны наступныя пытанні:
1.Адметнасці падлеткавага ўзросту і паводзінаў. Суіцыдальныя паводзіны
2.Знаёмства з памяткай для бацькоў
3.Практычная частка сустрэчы (гульня "Падарунак", пісьмовае заданне для бацькоў па тэме сустрэчы, праца з матэрыялам "Дзеці і мова любві")
4.Рознае (аналіз паспяховасці класа і асобных вучняў за 2020-2021 навучальны год; пытанні дысцыпліны; знешні выгляд вучняў; арганізацыя класнага паходу з удзелам бацькоў у канцы навучальнага года).