Класная гадзіна "Мая малая радзіма"
Кожны панядзелак мы з дзецьмі сустракаемся на класнай гадзіне, для таго каб даведацца нешта новае, цікавае, важнае для існавання і развіцця кожнага з нас.
На апошняй сустрэчы мы вялі размову пра малую радзіму, пра наш любімы горад Гродна.
Мы ўспомнілі, як выглядае карта краін свету, знайшлі і параўналі нашу краіну з іншымі па памеры. Узгадалі, на якія адміністрацыйныя часткі падзяляецца Беларусь, пералічылі назвы абласных гарадоў, успомнілі якія гарады належаць Гродзенскай вобласці, ці ведаем мы што-небудзь пра гэтыя гарады?! Расшыфравалі кожнае слова ў паняцці МАЯ МАЛАЯ РАДЗІМА. У канцы класнай гадзіны вучні паглядзелі фрагмент тэлевізійнай перадачы "Маршрут пабудаваны. Гродна".