Наш школьны тыдзень
Гэты школьны тыдзень для вучняў нашага класа выдаўся насычаным і цікавым!
Пачаўся тыдзень з удзелу Калінкінай Варвары ў II ШНПК "Крок у будучыню". Варвара выступіла з даследчай работай па беларускай літаратуры на тэму "Вобраз Слонімскай зямлі ў паэме "Посах душы" Алега Лойкі". Прыняла таксама ўдзел у канферэнцыі, якая праходзіла ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы (накірунак Матэматыка).
Гэты тыдзень у нашай школе праходзіў як тыдзень рускай мовы і літаратуры. Для вучняў было арганізавана многа розных мерапрыемстваў і конкурсаў. Не засталіся ўбаку і вучні нашага класа: Фёдар Свістун, Марыя Качук атрымалі ўзнагароды за актыўны ўдзел у тыдні. Сафія Коўш і Маргарыта Пахутка прынялі ўдзел у конкурсе плакатаў-газет па рускай літаратуры.
Самыя спартыўныя, умелыя, лоўкія і ўважлівыя вучні пачалі падрыхтоўку да ўдзелу ў ваенна-спатрыўнай гульні "Зарніца". Арына, Маргарыта, Дарына, Артур, Ілья, Арцём ужо наведалі першыя заняткі па страявой падрыхтоўцы.