1 красавіка - Дзень смеху
У гэты дзень кожны з нас праходзіць тэст на жыццялюбства, кемлівасць і вынаходлівасць. Беларускі народ адметны тым, што не губляе гумару і жыццястойкасці ні ў якай сітуацыі.
Адкуль пайшло гэтае свята, вызначыць немагчыма. У сярэднявечча Новы год адзначаўся не 1 студзеня, а ў канцы сакавіка, пакуль французскі кароль Карл Дзявяты не рэфармаваў каляндар. Таму Навагодні тыдзень пачынаўся 25 сакавіка і заканчваўся 1 красавіка. У тыя часы ў навагоднія святы прынята было весяліцца. Але нягледзячы на змены ў календары, некаторыя людзі працягвалі святкаваць па старым стылі.