Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры: дзень пяты

Дата: 26 февраля 2021 в 18:49, Обновлено 27 февраля 2021 в 18:53
Автор: Малаш М. А.
308 просмотров

26.02.2021 завяршыўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Ён запамятаўся прыемнымі падзеямі. І застаўся ў гісторыі.

У 7 “В” класе (настаўнік – Юшкевіч А.В.) быў наладжаны літаратурны кватэрнік, прысвечаны асобам і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў: Івану Шамякіну (100-годдзе з дня нараджэння), Івану Мележу (100-годдзе з дня нараджэння), Максіму Багдановічу (130-годдзе з дня нараджэння), Нілу Гілевічу (90-годдзе з дня нараджэння).

Падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства пачалася яшчэ два тыдні таму назад. Былі абазначаны тэма і асноўны змест кватэрніка, распрацаваны афіша і карткі арганізатара і ўдзельнікаў, прадуманы неабходны наглядны фотаматэрыял, адабрана адпаведная літаратура, выбар рэпертуару выступоўцаў.

У пачатку кватэрніка вучням была прапанавана размінка “Пазнай пісьменніка”. Удзельнікам неабходна было суаднесці імя і фота пісьменнікаў. Вучні з гэтым справіліся паспяхова.

З імправізаванай сцэны на кватэрніку прагучалі паэтычныя творы і ўрыўкі з празаічных твораў М.Багдановіча, Н.Гілевіча, І.Шамякіна, І.Мележа. Сваімі выступленнямі вучні стварылі сапраўдную палітру пачуццяў, эмоцый, перажыванняў і вобразаў. Дзеці выступалі індывідуальна і калектыўна, падтрымлівалі адзін аднаго апладысментамі. Пасля кожнага выступлення адбывалася невялікае абмеркаванне таго твора, які прагучаў.

Пры завяршэнні літаратурнага кватэрніка яго ўдзельнікі яшчэ раз упэўніліся ў тым, што след беларускай літаратуры і яе зорак ніколі не згасне на зямлі і заўсёды будзе квітнець для нашчадкаў.

У памяшканні бібліятэкі вучні 6 “І” класа разам са сваім настаўнікам Соўцай Т.Я. сустрэліся з выставай пісьменнікаў-юбіляраў, пазнаёміліся з цікавымі фактамі жыцця і дзейнасці знакамітых асоб. Найбольш актыўныя вучні змаглі прадэманстраваць свае сілы ў веданні роднай мовы, перакладу і іншых выпрабаваннях, накіраваных на выхаванне павагі і любові да роднай мовы, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі і папулярызацыі беларускай культуры.

Яркім і незабыўным засталося ў памяці святочнае закрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры.

Пераможцаў шчыра вітаў дырэктар установы адукацыі Круповіч В.З. Ён пажадаў усім прысутным творчых поспехаў, падзякаваў і настаўнікам, і вучням за плённую працу на працягу Свята беларускага слова, пажадаў творчых здзяйсненняў, ажыццяўлення мар і пастаўленых мэтаў.

Ролю вядучага паспяхова выканала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юшкевіч А.В. Беларуская мова з яе вуснаў гучала мілагучна, жыва, песенна – святочна.

Самы хвалюючы момант закрыцця Тыдня – уручэнне ўзнагарод. Прыемна было назіраць, як свяціліся дзіцячыя вочы ад поспеху. Настаўнікі радаваліся разам з дзецьмі.

Напрыканцы ўшанавання пераможцаў Юшкевіч А.В. яшчэ раз зазначыла, што родная мова, роднае слова апяваліся і апяваюцца ў творах пісьменнікаў і паэтаў розных пакаленняў.  

Мова - спеўная. Як прыклад таму -  шэдэўр Міхаіла Скрундзя “Гаворка беларуская". 

А нашы педагогі, настаўнік музыкі Буйко Аліна Стэфанаўна, настаўнік пачатковых класаў Паваланская Таццяна Мікалаеўна, у якасці падарунка на ўрачыстым закрыцці Тыдня праспявалі нам гэту песню ў сваім выкананні, якая стала незабыўным гучна-заключным акордам Свята.

ВЯЛІКІ дзякуй усім удзельнікам і пераможцам за працу!

Да новых сустрэч!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.