Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры: дзень чацвёрты

Дата: 25 февраля 2021 в 20:26, Обновлено 25 февраля 2021 в 21:11
Автор: Малаш М. А.
282 просмотра

                25.02.2021 завяршыўся чацвёрты дзень Свята роднай мовы.

     Квест-гульня “У пошуках моўных скарбаў” сабрала разам вучняў 6 “А” класа (настаўнік -  Лойша Т.В.), якія павінны былі прайсці 16 этапаў да перамогі. Пасля кожнага этапу ўдзельнікі атрымлівалі пэўную літару. Калі ўсе этапы (“Карэктары”, “Перакладчыкі”, “Паэты”, “Матэматыкі”, “Будаўнікі”, “Эрудыты” і інш.) былі пераадолены, вучні склалі выказванне – ЛЮБІЦЕ РОДНУЮ МОВУ. І сапраўды, нельга не пагадзіцца са словамі Цёткі: “Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць”.

         Вучні 6 “І” класа (настаўнік – Соўца Т.Я.) правялі інтэрактыўныя перапынкі для вучняў 1, 2 класаў “Святы: культура беларусаў”. Аптымальны вынік дасягаўся праз супрацоўніцтва - настаўнік-вучань, сатворчасць, самастойнасць і свабоду выбару, вучані аналізавалі ўласную дзейнасць.

        Падведзены вынікі конкурсу сачыненняў-эсэ “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!” сярод вучняў 9 – 10 класаў (настаўнік - Снацкая І.І.). Удззел у дадзеным конкурсе спрыяў развіццю творчых здольнасцей вучняў, выхаванню любові і павагі да беларускай мовыі літаратуры, да культуры Беларусі.

     Запамінальным для вучняў 8 “Б”, “Д” класаў (настаўнікі – Малаш М.А., Бітук А.Т.) стала паседжанне клуба аматараў беларускай мовы “Смак мовы”. Дзецям былі прапанаваны прагляды фільмаў “Ф.Скарына”, “Смак мовы”.

         Асаблівае задавальненне адчулі вучні ад перакладу слоў з рускай мовы на беларускую. Пераклад некаторых слоў даўся ім з цяжкасцю. Многія вучні запісалі новыя словы ў свае нататнікі.

       

         Вучні 5 “В”, 8 “Б” класаў Пяцельчыц Даніэль, Савіцкая Карына (настаўнік – Малаш М.А.), вучні 10 "А" класа Сіраш Міхаіл і Курэйка Данііл (настаўнік – Снацкая І.І.) прынялі ўдзел у абласным конкурсе буктрэйлераў “Чытаем беларускіх класікаў” (выбраныя вучнямі творы: К.Крапіва “Дыпламаваны баран”, К.Крапіва “Дзіця, вожык і змяя”, І.Мележ "Палеская хроніка"). Падвядзенне вынікаў – да 15 сакавіка 2021 года; з вынікамі можна будзе пазнаёміцца на сайце галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

   Дзень 25 лютага 2021 запомніўся настаўнікам і вучням сваёй насычанасцю, навізной, інтэлектуальнагй творчасцю.

         Заўтра – урачыстае закрыццё Тыдня, уручэнне дырэктарам школы Круповічам В.З. заслужаных узнагарод для вучняў.

         І будзе гучаць беларускае слова. І вершы, і песні.

         Да сустрэчы, сябры!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.