Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры: дзень першы

Дата: 22 февраля 2021 в 19:58, Обновлено 24 февраля 2021 в 19:32
Автор: Малаш М. А.
262 просмотра

Сёння, 22.02.2021, стартаваў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, каторы працягнецца да 26.02.2021.

Да агульнашкольнага свята настаўнікі беларускай мовы і літаратуры  Снацкая І.І., Юшкевіч А.В. разам са сваімі вучнямі ўрачыста ўпрыгожылі фае школы 1-га паверху.

Акрамя інфармацыйнага стэнда, які аформлены з густам і эстэтычна, можна ўбачыць і незвычайных “гасцей” Тыдня – міфічных герояў, якіх “запрасіла” да нас у школу Юшкевіч А.В. Напрыканцы свята будуць падведзены вынікі конкурсу “Сэлфі з міфічным героем” (умовы конкурсу – у фае, 1-шы паверх).

(Дадатковая інфармацыя: фотаздымкі з усіх мерапрыемстваў, якія прайшлі ў першы дзень свята, будуць змешчаны ў фотаальбоме "Тыдзень беларускай мовы і літаратуры: дзень першы).

У гэты ж дзень вучні 5 “В”, “Г”, “Д” класаў з цікавасцю прагледзелі прэзентацыю “Да Тыдня беларускай мовы і літаратуры”.

Настаўнік  Малаш М.А. выказала вучням пажаданне размаўляць на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў у школе, але і з гонарам заўсёды ўсведамляць, што ўсе мы – дзеці самай лепшай краіны на свеце – Беларусі! І мова ў нас адна – любімая.

Вучні 8 “Д” класа разам з  Бітук А.Т. у 5-ых класах правялі акцыю “Гавары са мной па-беларуску”, а ў 6-ых класах была арганізавана акцыя “Маё любімае роднае слова” (настаўнік – Лойша Т.В.).

Вядчыя прапаноўвалі вучням папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, уставіць прапушчанае слова ў беларускіх прыказках і прымаўках, скласці фразеалагізмы з прапанаванымі словамі.

Далучэнне да роднай мовы садзейнічала не толькі ўзбагачэнню мовы навучэнцаў, але і развівала іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырала веды пра беларускую культуру.

На дадзеных мерапрыемствах чырвонай ніццю вызначылася наступнае: сёння, як ніколі, сам час патрабуе звяртацца да сваіх вытокаў, далучацца да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, прывіваць пачуцце годнасці, любові да Радзімы, з павагай ставіцца да беларускай мовы.

Богдан Ю.А. запрасіла ў падарожжа вучняў 6 ”К” класа, прапанаваўшы гульню “Фальклорная мазаіка”. Сярод асноўных мэтаў мерапрыемства – захаванне і папулярызацыя фальклорных традыцый, нацыянальнай культуры беларскага народа.

У 6 "Г" класе (настаўнік – Маркевіч К.Г.) адбыўся турнір знаўцаў роднай мовы "Таямніцы роднай мовы". Эпіграфам сталі словы Васіля Быкава: “Я беларус, мая родная мова – беларуская”. Вучні наведвалі станцыі: “Прыказкі”, “Перакладчыкі”, “Загадкі”, “Веру – не веру”, “Матэматыкі”. Спаборнічалі дзве каманды – “Рамонак” і “Буслік”. Вучні разгадвалі загадкі, тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, падбіралі адпаведнікі да рускіх слоў. Былі праведзены вясёлыя музычныя перапынкі, дзе гучалі беларускія песні. Турнір прайшоў цікава, займальна, садзейнічаў выхаванню грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму і любові да роднай мовы.

На працягу тыдня для вучняў 6-ых класаў адбудзецца онлайн-віктарына “Каб мова родная гучала”, якую запусцілі ў Інтэрнэце Лойша Т.В. і Маркевіч К.Г.

Хочацца адзначыць актыўнае ўключнне настаўнікаў ў абласны конкурс буктрэйлераў “Чытаем беларускіх класікаў”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння І.Шамякіна, І.Мележа, 125-годдзю з дня нараджэння К.Крапівы. Так, актыўна рыхтуюцца да ўдзелу ў дадзеным мерапрыемстве настаўнікі Бітук А.Т., Малаш М.А., Снацкая І.І. разам з вчнямі 8 “Д”, 8 “Б”, 10 “А класаў.

Першы дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшоў пад дэвізам: “Роднаму слову – прызнанне ў любові…”.

         Гучы, беларускае слова!

         Ганарымся! Беражом! IШчыра любім!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.