Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Паседжанне настаўнікаў рускай, беларускай мовы і літаратуры

Дата: 30 декабря 2020 в 20:33, Обновлено 30 декабря 2020 в 22:51
Автор: Малаш М. А.
393 просмотра

30.12.2020 адбылося чарговае паседжанне настаўнікаў рускай, беларускай мовы і літаратуры па тэме “Роля пазакласнай работы ў развіцці цікавасці вучняў да вывучэння рускай, беларускай мовы і літаратуры”.

Кіраўніком МА Малаш М.А. былі падведзены вынікі работы МА за I паўгоддзе 2020/2021 навучальнага года.

         Выступленні з вопыту работы педагогаў Пудакевіч Т.Ч., Акулевіч В.Р., Лойшы Т.В. насілі практыка-арыентаваны падыход: галоўнае – навучыць сваіх выхаванцаў бачыць прыгожае, адстойваць сваю думку, быць свабодным і цікавым чалавекам у зносінах у нашым бурлівым жыцці, выбраць з усёй разнастайнасці (асабліва ў літаратуры ) штосьці важнае і патрэбнае для сябе і для жыцця.

         Як адзначалі выступоўцы, вельмі важна стварыць умовы для фарміравання культурнай і сацыяльна актыўнай асобы вучня, яе менталітэту, самасвядомасці ў разуменні свету і ўзаемаадносін людзей; навучыць прымяняць набытыя падчас навучання ва ўстанове адукацыі кампетэнцыі ў практычнай дзейнасці.

         Значнае месца ў паседжанні было ўдзелена працы з маладымі спецыялістамі; настаўнік-трэнер Лойша Т.В. трымала справаздачу аб выніках работы з Маркевіч К.Г. у I паўгоддзі 2020/2021 навучальнага года, адзначаўшы пры гэтым, што асноўнай мэтай настаўніка-трэнера з’яўляецца аказанне практычнай дапамогі маладому спецыялісту для развіцця прафесійных уменняў і навыкаў.

         Немалаважнае месца на паседжанні належала пытанню працы педагога па тэме самаадукацыі. Выступленне-справаздачу па тэме "Інтэрактыўныя формы работы на ўроках рускай мовы і літаратуры як сродак развіцця і выхавання асобы навучэнцаў" падрыхтавала Цермянёва Л.А. Да занятку была распрацавана памятка “Як працаваць над тэмай па самаадукацыі”, якая ўключала ў сябе наступныя раздзелы: “5 прычын займацца самаадукацыяй”, ”Звярніце ўвагу!”, “Асноўныя этапы рэалізацыі тэмы па самаадукацыі”, “Некалькі простых парад, як выбраць тэму па самаадукакцыі”, “Вынікі маёй працы па тэме самаадукацыі” (апошні раздзел прадстаўлены ў выглядзе QR-кодаў, у якіх былі зашыфраваны рэалізаваныя інтэрактыўныя праекты.

         Стала добрай традыцыяй да паседжанняў МА прыўрочваць правядзенне майстар-класаў па пытаннях, якія з’яўляюцца актуальнымі на сучасным этапе адукацыйнага працэсу.

         Так, сёння майстар-клас па рабоце ў Zoom правяла Цермянёва Л.А. Настаўнікі мелі магчымасць адпрацаваць паслядоўнасць дзеянняў праграмы, прайсці першыя выпрабаванні і прымяніць веды на практыцы.

   Немалаважна адзначыць, што паседжанне праходзіла ў камфортным, добразычлівым настроі.

    Напрыканцы заняткаў былі агучаны ключавыя моманты наступнага паседжання, якое адбудзецца ў сакавіку 2021. Настаўнікі Снацкая І.І., Лукша І.Л., Злобіна В.М., Баубыр Т.Л., Анікевіч А.Г. падзеляцца вопытам сваёй работы на сакавіцкім паседжанні па тэме “Шляхі ўдасканалення прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў рускай, беларускай мовы і літаратуры”.

         У планах таксама да канца сакавіка 2021 правесці работу па падрыхтоўцы і арганізацыі віртуальнага кабінета рускай, беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 41 г. Гродна”.

         Да вясны – два месяцы.

         А пакуль – з надыходзячым святам і яснымі пажаданнямі шчаслівага жыцця.

         Да сустрэчы ў новым, 2021 годзе!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.