Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Аб правядзенні адкрытага ўрока беларускай літаратуры ў 5 “Ж” класе па казцы Уладзіміра Караткевіча “Нямоглы бацька”

Дата: 11 декабря 2020 в 22:00, Обновлено 11 декабря 2020 в 22:18
Автор: Малаш М. А.
616 просмотров

10.12.2020 у рамках правядзення работы МА настаўнікаў рускай, беларускай мовы і літаратуры прайшоў адкрыты ўрок беларускай літаратуры ў 5 “Ж” класе па казцы Уладзіміра Караткевіча “Нямоглы  бацька, які падрыхтавала і правяла Валасевіч І.В.

         Вучні характарызавалі герояў паводле іх паводзін і ўчынкаў, умела суадносілі ўчынкі герояў і матывы іх паводзін, выяўлялі ключавыя эпізоды, важныя для характарыстыкі герояў.

         Іна Васільеўна спрыяла спасціжэнню вучнямі ідэі твора, аўтарскай пазіцыі, маральнай высновы казкі, яе гуманістычнага пафасу; на вучэбных занятках удасканальвалася ўменне вучняў характарызаваць герояў паводле іх паводзін і ўчынкаў; настаўнік садзейнічаў фарміраванню паважлівых адносін школьнікаў да бацькоў і людзей сталага ўзросту (“Шануйце дабрыню, хай  i  слабую, шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую”; “Насіце бацькоў на руках”; “Любоў і павага да бацькоў, без усякага сумнення, пачуццё святое”).

         Шмат увагі на занятку ўдзялялася тэарэтычным пытанням; вусная работа чаргавалася з пісьмовай, ажыццяўлялася дыферэнцыраванае навучанне. Паспяхова прымяняліся антанімічныя, сінанімічныя выказванні вучняў, што станоўча ўплывала на шматвобразнасць гучання думак навучэнцаў.

         Праз мастацкую дэталь, выяўленне ключавых эпізодаў тэксту, вусны аповед-замалёўку, рашэнне красворда, узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў да спасціжэння пачуцця міласэрнасці, добразычлівасці, любові да блізкіх, выхаванне пачуцця адказнасці за свой выбар – ідэя ўрока, які правяла Іна Васільеўна Валасевіч.

         “Паважайце...

         Цаніце...

         Беражыце...

         Дапамагайце...

         Прыслухоўвайцеся...

         Наведвайце... – рэфлексія ўрока прагучала як накірунак новага Закона, па каторым павінен жыць кожны сапраўдны Чалавек.

         Дзякуй, Іна Васільеўна, за праведзены ўрок.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.