Класная гадзіна "Я і мая будучыня. Ад каго яна залежыць?"
Класная гадзіна закранула тэму будучыні. Вучні прыйшлі да высновы, што будучыня залежыць ад кожнага з нас, ад таго шляху, які выберам мы самі. Шасцікласнікі запісалі свае пажаданні на цвеціку-сяміцвеціку, "пабудавалі" дом, на кожнай цаглінцы падпісалі тое галоўнае, з чаго складаецца шчасце. У канцы мерапрыемства яны абвялі свае рукі і на кожным пальцы напісалі тыя рысы характару, якія ім спатрэбяцца ў жыцці.