Інфармацыйная гадзіна "Чарнобыль - чорная быль у жыцці людзей"
Што вы ведаеце пра Чарнобыль?
З такога пытання пачалася сёння інфармацыйная гадзіна.
Пасля аварыі на атамнай станцыі людзі паміралі, некаторыя вымушаны былі пераехаць у іншыя гарады.
Чарнобыль паўплываў на эканоміку, на экалогію, на здароўе людзей. На адлегласці 30 км ад Чарнобылю была абвешчана мёртвая зона, шматлікія маленькія населеныя пункты проста зніклі...
На інфармацыйнай гадзіне вучні пазнаёміліся з пэўнай інфармацыяй, разгледзелі некалькі фотаздымкаў, паслухалі гісторыі і ўспаміны людзей, лёс якіх нейкім чынам быў звязаны з Чарнобылем.
Выснова такая: прайшло больш за 30 гадоў, а наступствы аварыі і сёння адчувае чалавек.