Тыдзень беларускай мовы і літаратуры: дзень пяты
26.02.2021 завяршыўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Ён запамятаўся прыемнымі падзеямі. І застаўся ў гісторыі.
У 7 “В” класе (настаўнік – Юшкевіч А.В.) быў наладжаны літаратурны кватэрнік, прысвечаны асобам і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў: Івану Шамякіну (100-годдзе з дня нараджэння), Івану Мележу (100-годдзе з дня нараджэння), Максіму Багдановічу (130-годдзе з дня нараджэння), Нілу Гілевічу (90-годдзе з дня нараджэння).
Падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства пачалася яшчэ два тыдні таму назад. Былі абазначаны тэма і асноўны змест кватэрніка, распрацаваны афіша і карткі арганізатара і ўдзельнікаў, прадуманы неабходны наглядны фотаматэрыял, адабрана адпаведная літаратура, выбар рэпертуару выступоўцаў.
У пачатку кватэрніка вучням была прапанавана размінка “Пазнай пісьменніка”. Удзельнікам неабходна было суаднесці імя і фота пісьменнікаў. Вучні з гэтым справіліся паспяхова.
З імправізаванай сцэны на кватэрніку прагучалі паэтычныя творы і ўрыўкі з празаічных твораў М.Багдановіча, Н.Гілевіча, І.Шамякіна, І.Мележа. Сваімі выступленнямі вучні стварылі сапраўдную палітру пачуццяў, эмоцый, перажыванняў і вобразаў. Дзеці выступалі індывідуальна і калектыўна, падтрымлівалі адзін аднаго апладысментамі. Пасля кожнага выступлення адбывалася невялікае абмеркаванне таго твора, які прагучаў.
Пры завяршэнні літаратурнага кватэрніка яго ўдзельнікі яшчэ раз упэўніліся ў тым, што след беларускай літаратуры і яе зорак ніколі не згасне на зямлі і заўсёды будзе квітнець для нашчадкаў.
У памяшканні бібліятэкі вучні 6 “І” класа разам са сваім настаўнікам Соўцай Т.Я. сустрэліся з выставай пісьменнікаў-юбіляраў, пазнаёміліся з цікавымі фактамі жыцця і дзейнасці знакамітых асоб. Найбольш актыўныя вучні змаглі прадэманстраваць свае сілы ў веданні роднай мовы, перакладу і іншых выпрабаваннях, накіраваных на выхаванне павагі і любові да роднай мовы, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі і папулярызацыі беларускай культуры.
Яркім і незабыўным засталося ў памяці святочнае закрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры.
Пераможцаў шчыра вітаў дырэктар установы адукацыі Круповіч В.З. Ён пажадаў усім прысутным творчых поспехаў, падзякаваў і настаўнікам, і вучням за плённую працу на працягу Свята беларускага слова, пажадаў творчых здзяйсненняў, ажыццяўлення мар і пастаўленых мэтаў.
Ролю вядучага паспяхова выканала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юшкевіч А.В. Беларуская мова з яе вуснаў гучала мілагучна, жыва, песенна – святочна.
Самы хвалюючы момант закрыцця Тыдня – уручэнне ўзнагарод. Прыемна было назіраць, як свяціліся дзіцячыя вочы ад поспеху. Настаўнікі радаваліся разам з дзецьмі.
Напрыканцы ўшанавання пераможцаў Юшкевіч А.В. яшчэ раз зазначыла, што родная мова, роднае слова апяваліся і апяваюцца ў творах пісьменнікаў і паэтаў розных пакаленняў.
Мова - спеўная. Як прыклад таму - шэдэўр Міхаіла Скрундзя “Гаворка беларуская".
А нашы педагогі, настаўнік музыкі Буйко Аліна Стэфанаўна, настаўнік пачатковых класаў Паваланская Таццяна Мікалаеўна, у якасці падарунка на ўрачыстым закрыцці Тыдня праспявалі нам гэту песню ў сваім выкананні, якая стала незабыўным гучна-заключным акордам Свята.
ВЯЛІКІ дзякуй усім удзельнікам і пераможцам за працу!
Да новых сустрэч!