Аб правядзенні адкрытага ўрока беларускай літаратуры ў 5 “Ж” класе па казцы Уладзіміра Караткевіча “Нямоглы бацька”
10.12.2020 у рамках правядзення работы МА настаўнікаў рускай, беларускай мовы і літаратуры прайшоў адкрыты ўрок беларускай літаратуры ў 5 “Ж” класе па казцы Уладзіміра Караткевіча “Нямоглы бацька, які падрыхтавала і правяла Валасевіч І.В.
Вучні характарызавалі герояў паводле іх паводзін і ўчынкаў, умела суадносілі ўчынкі герояў і матывы іх паводзін, выяўлялі ключавыя эпізоды, важныя для характарыстыкі герояў.
Іна Васільеўна спрыяла спасціжэнню вучнямі ідэі твора, аўтарскай пазіцыі, маральнай высновы казкі, яе гуманістычнага пафасу; на вучэбных занятках удасканальвалася ўменне вучняў характарызаваць герояў паводле іх паводзін і ўчынкаў; настаўнік садзейнічаў фарміраванню паважлівых адносін школьнікаў да бацькоў і людзей сталага ўзросту (“Шануйце дабрыню, хай i слабую, шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую”; “Насіце бацькоў на руках”; “Любоў і павага да бацькоў, без усякага сумнення, пачуццё святое”).
Шмат увагі на занятку ўдзялялася тэарэтычным пытанням; вусная работа чаргавалася з пісьмовай, ажыццяўлялася дыферэнцыраванае навучанне. Паспяхова прымяняліся антанімічныя, сінанімічныя выказванні вучняў, што станоўча ўплывала на шматвобразнасць гучання думак навучэнцаў.
Праз мастацкую дэталь, выяўленне ключавых эпізодаў тэксту, вусны аповед-замалёўку, рашэнне красворда, узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў да спасціжэння пачуцця міласэрнасці, добразычлівасці, любові да блізкіх, выхаванне пачуцця адказнасці за свой выбар – ідэя ўрока, які правяла Іна Васільеўна Валасевіч.
“Паважайце...
Цаніце...
Беражыце...
Дапамагайце...
Прыслухоўвайцеся...
Наведвайце”... – рэфлексія ўрока прагучала як накірунак новага Закона, па каторым павінен жыць кожны сапраўдны Чалавек.
Дзякуй, Іна Васільеўна, за праведзены ўрок.