Аб правядзенні адкрытага ўрока беларускай літаратуры ў 10 “А” класе па тэме "З.Бядуля. Апавяданне “Бондар”. Вырашэнне тэмы мастака і мастацтва ў кантэксце сацыяльных праблем. Вобраз майстра-працаўніка”
08.12.2020 у рамках правядзення атэстацыі, работы МА настаўнікаў рускай, беларускай мовы і літаратуры ў 10 “А” класе прайшоў адкрыты ўрок па беларускай літаратуры па тэме “З.Бядуля. Апавяданне “Бондар”. Вырашэнне тэмы мастака і мастацтва ў кантэксце сацыяльных праблем. Вобраз майстра-працаўніка». Падрыхтавала і правяла вучэбны занятак Снацкая І.І.
Ірына Іванаўна ўмела адабрала метадычна-практычны інструменарый з улікам узроўню засваення ведаў навучэнцамі, звязала вывучаемы матэрыял з жыццём і інтарэсамі 10-класнікаў.
Арганізацыя ўрока вывучэння новага матэрыялу была заснавана на выкарыстанні наступных метадаў: даследчага, рэпрадуктыўнага, праблемна-развіваючага, ілюстрацыйна-нагляднага, інфармацыйнага. На ўроку знайшлі адлюстраванне гульня-размінка “Дэкларацыя самакаштоўнасці”, элементы тэхналогіі навучання ў супрацоўніцтве, прыём “Анкета героя”, складанне эйдас-канспекта, метад 4-х кутоў, выкананне тэста і правядзенне рэфлексіі ў goole forms.
Праблемы, узнятыя ў творы, актуальныя і сёння. Гэта і ўнікальнасць унутранага свету таленавітага чалавека, і яго адносіны з людзьмі, далёкімі ад мастацтва, і нематэрыяльная каштоўнасць прыгожага.
Навучанне вялося ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі да правядзення ўрокаў беларускай літаратуры ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Псіхалагічная атмасфера ўрока была камфортнай, добразычлівай, зносіны настаўніка і вучняў захаплялі сваёй адкрытасцю, пачуццём гумару.
Калегі выказалі Ірыне Іванаўне словы падзякі за праведзены ўрок і надзею на новыя літаратурныя сустрэчы.