Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Аб правядзенні адкрытага ўрока беларускай літаратуры ў 10 “А” класе па тэме "З.Бядуля. Апавяданне “Бондар”. Вырашэнне тэмы мастака і мастацтва ў кантэксце сацыяльных праблем. Вобраз майстра-працаўніка”

Дата: 8 декабря 2020 в 18:51, Обновлено 8 декабря 2020 в 23:58
Автор: Малаш М. А.
939 просмотров

08.12.2020 у рамках правядзення атэстацыі, работы МА настаўнікаў рускай, беларускай мовы і літаратуры ў 10 “А” класе прайшоў адкрыты ўрок па беларускай літаратуры па тэме “З.Бядуля. Апавяданне “Бондар”. Вырашэнне тэмы мастака і мастацтва ў кантэксце сацыяльных праблем. Вобраз майстра-працаўніка». Падрыхтавала і правяла вучэбны занятак Снацкая І.І.

Ірына Іванаўна ўмела адабрала метадычна-практычны інструменарый з улікам узроўню засваення ведаў навучэнцамі, звязала вывучаемы матэрыял з жыццём і інтарэсамі 10-класнікаў.

Арганізацыя ўрока вывучэння новага матэрыялу была заснавана на выкарыстанні наступных метадаў: даследчага, рэпрадуктыўнага, праблемна-развіваючага, ілюстрацыйна-нагляднага, інфармацыйнага. На ўроку знайшлі адлюстраванне гульня-размінка “Дэкларацыя самакаштоўнасці”, элементы тэхналогіі навучання ў супрацоўніцтве, прыём “Анкета героя”, складанне эйдас-канспекта,  метад 4-х кутоў, выкананне тэста і правядзенне рэфлексіі ў goole forms.

         Праблемы, узнятыя ў творы, актуальныя і сёння. Гэта і ўнікальнасць унутранага свету таленавітага чалавека, і яго адносіны з людзьмі, далёкімі ад мастацтва, і нематэрыяльная каштоўнасць прыгожага.

         Навучанне вялося ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі да правядзення ўрокаў беларускай літаратуры ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь.

         Псіхалагічная атмасфера ўрока была камфортнай, добразычлівай, зносіны настаўніка і вучняў захаплялі сваёй адкрытасцю, пачуццём гумару.

         Калегі выказалі Ірыне Іванаўне словы падзякі за праведзены ўрок  і надзею на новыя літаратурныя сустрэчы.

          

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.