Прадметны тыдзень 1-2 класаў “Марафон ведаў”
05 лютага – Дзень беларускай мовы і літаратуры. Кожны вучань быў актыўным удзельнікам шматлікіх мерапрыемстваў гэтага дня. На ранішняй сустрэчы, якая ўжо стала традыцыйнай, школьнікі прынялі ўдзел у акцыі “Любімае роднае слова”. Уяўленні першакласнікаў аб нашай краіне, аб яе сімвалах, славутых мясцінах пашырыліся ў час гульні-падарожжа “Беларуская скарбонка”. Вучні малодшых класаў усім даказалі, што беларуская мова прыгожая і вельмі простая, калі выразна расказвалі вершы на конкурсе чытачоў “На мове роднай”. З захапленнем дзеці прынялі ўдзел у акцыі “Падары кнігу школе”. У выніку школьная бібліятэка папоўнілася слоўнікамі і кнігамі беларускіх аўтараў. Вучняў з наўлепшымі ведамі выявіў турнір эрудытаў “Знаўца роднай мовы”. На працягу дня кожны меў магчымасць папоўніць свой слоўнікавы запас з дапамогай малюнкаў, якія ўпрыгожвалі кабінеты пачатковых класаў.