Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Прадметны тыдзень 1-2 класаў “Марафон ведаў”

Дата: 5 февраля 2020 в 20:49
Автор: Бубен И. В.
245 просмотров

 

     05 лютага  – Дзень беларускай мовы і літаратуры. Кожны вучань быў актыўным удзельнікам шматлікіх  мерапрыемстваў гэтага дня. На ранішняй сустрэчы, якая ўжо стала традыцыйнай, школьнікі прынялі ўдзел у акцыі “Любімае роднае слова”. Уяўленні першакласнікаў аб нашай краіне, аб яе сімвалах,  славутых мясцінах пашырыліся ў час гульні-падарожжа  “Беларуская скарбонка”. Вучні малодшых класаў усім даказалі, што беларуская мова прыгожая і вельмі простая, калі выразна расказвалі  вершы на конкурсе чытачоў “На мове роднай”. З захапленнем дзеці прынялі ўдзел у акцыі “Падары кнігу школе”. У выніку школьная бібліятэка папоўнілася слоўнікамі і кнігамі беларускіх аўтараў.   Вучняў з наўлепшымі ведамі  выявіў турнір  эрудытаў “Знаўца роднай мовы”. На працягу дня кожны меў магчымасць папоўніць свой слоўнікавы запас з дапамогай малюнкаў, якія ўпрыгожвалі кабінеты пачатковых класаў.

  

Больше фото в фотоальбоме!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.