Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры: дзень трэці

Дата: 24 февраля 2022 в 09:37, Обновлено 24 февраля 2022 в 11:40
Автор: Бубен И. В.
233 просмотра

У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў 11 "А" (настаўнік Снацкая І.І.) адбылася гасцёўня "Гародня ў творах пісьменнікаў". Дадзенае мерапрыемства садзейнічала развіццю цікавасці да вывучэння беларускай літаратуры і мовы, выхаванню любові да беларускага слова, гісторыі свайго народа і горада.

         

У 5 “Ж” (настаўнік Нюнько К.В.) класе прайшла гульня “Крыжаванка”. Дзецям  трэба было перекласці словы на беларускую мову.  Гульня прайшла вельмі весела.  Вучні ўзгадалі беларускія словы і пазнаёміліся з новымі.

Сёння ў 7 “Г” (Настаўнік Маркевіч К. Г.) прайшла  інтэлектуальная гульня “Знаўцы роднай мовы».
Вучні наведвалі станцыі: “Таямніцы мовы”, “Перакладчыкі”, “Беларуская міфалогія”, “Беларуская этнаграфія”, “Пытанні-жарты”. Спаборнічалі тры каманды: “Буслік”, “Лянок”, “Васілёк”. Да фразеалагізмаў падбіралі сінонімы, разгадвалі загадкі, тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, дэкламавалі вершы.

Для 6 “А” і 6 “Б” (Юшкевіч А.В.) класаў сёння было праведзена інтэрактыўнае мерапрыемства “Нацыянальнае адзенне беларусаў”. Удзельнікі мерапрыемства падрыхтавалі цікавыя паведамленні па тэме, расказалі пра асноўныя элементы беларускага традыцыйнага адзення. Далей работа вучняў была арганізавана ў групах, ім неабходна было прайсці конкурсы “Мадэльер” і “Гісторыкі нацыянальнай моды”. Завяршылася мерапрыемства наведваннем выставы “Дызайн па-беларуску”.

Ужо другі год вучні 8 “В” класа (насаўнік Юшкевіч А.В.) прымаюць актыўны ўдзел у Літаратурным кватэрніку.
На гэты раз тэмай сустрэчы сталі радкі Максіма Багдановіча “Ёсць адна толькі мудрасць жыцця…”. Літаратурны кватэрнік быў прысвечаны жыццю і творчасці слаўнага паэта.
На мерапрыемстве вучні пазнаёміліся з таймлайнам “Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча”. Былі падрыхтаваны творчыя нумары па паэтычных творах паэта.

А таксама сёння адбылося ўзнагароджанне знаўцаў мовы і літаратуры, якія прынялі ўдзел у конкурсе "БУСЛІК - 2021".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.