Тыдзень беларускай мовы і літаратуры: дзень першы
21 лютага наша школа адзначае Дзень роднай мовы. Гэта свята ўзнікла па ініцыятыве ЮНЕСКА дзеля таго,каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры.
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў школе арганізавана выстава "Дызайн па-беларуску "( настаўнік Валасевіч І .В.), куточак "Год гістарычнай памяці "( настаўнікі СнацкаяІ І., Бітук А.Т.), Вучні 11- х класаў разам са сваім настаўнікам Снацкай І.І. наладзілі акцыю "Размаўляй са мной па-беларуску ".
Конкурс чытальнікаў, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы арганізавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Бітук А.Т. сярод вучняў 9- х класаў.
Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота - там пуста". З гэтай прыказкі пачаўся адкрыты ўрок, які быў праведзены ў межах тыдня беларускай мовы і літаратуры, у 8"В" класе па тэме "Зваротак". Тэму ўрока агучылі самі вучні па прапанаваных ілюстрацыях. Пры вывучэнні новай тэмы хлопцам і дзяўчатам неабходна было запоўніць анкету пра зваротак, патлумачыць схемы пастаноўкі знакаў прыпынку пры ім. Займальнымі і змястоўнымі рубрыкамі на ўроку сталі "Інсцэніроўка дыялогаў", "Дыялог з мовазнаўцам", "Праблемная сітуацыя". Да наступнага ўрока мовы вучні атрымалі творчае заданне: падрыхтаваць віншавальную паштоўку да святкавання Дня роднай мовы.
У рамках святкавання Дня роднай мовы для калектыву школы была праведзена анлайн-акцыя "Маё любімае слова на роднай мове" з дапамогай сервіс menti.com. Педагогі актыўна дзяліліся сваімі любімымі словамі.
У 7 "А" класе прайшоў занятак "Каб засталася спадчына..." Вучні знаходзілі адказы на прапанаваныя заданні праз выкарыстанне QR-кода, сервіс menti.com. Ім пашчасціла далучыцца да сваёй спадчыны праз святы, падбор сінонімаў, пажаданні, прыказкі.
У 7 "Л" класе прайшоў конкурс малюнкаў да Дня роднай мовы. Вучні прадэманстравалі сваё бачанне гэтага свята, а таксама творча падзяліліся сваімі думкамі пра апавяданне З.Бядулі "На Каляды к сыну".