Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 595 человек

Предметная неделя начальной школы: день второй

Дата: 15 февраля 2022 в 21:59
Автор: Бубен И. В.
215 просмотров

Другі дзень прадметнага тыдня “Марафон ведаў” для вучняў 3 і 4 класаў – дзень беларускай мовы і літаратуры. Ен прайшоў у аўторак 15 лютага. Дэвіз дня: «Гучы, мая родная мова!» Інфармацыйны стэнд “Дзень беларускай мовы і літаратуры” дапамог вучням даведацца аб мерапрыемствах, якія сення іх чакалі. Традыцыйна прайшла акцыя “Падары кнігу бібліятэцы”. Класныя калектывы з ахвотай папоўнілі фонд школьнай бімліятэкі. Загаддзя вучні зрабілі фотаздымкі для чэленджу фота каля назвы вуліцы, якая носіць імя беларускага асветніка. Гэтае заданне захапіла дзяцей. Праявілі творчасць вучні ў конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. У кожным класным калектыве прайшла віктарына “Сябрую з роднай мовай”. Дзеці з энтузіязмам выконвалі заданні, праяўлялі знаходлівасць, паказвалі эрудыцыю. Праявіць сваю індывідуальнасць і талент у дэкламаванні вершаў вучні 4 класаў змаглі пры дапамозе конкурсу чытачоў «Чытай сваё, чытай роднае”. Захопліваючым і непаўторным быў конкурс эрудытаў. Тут неабходна было праявіць сябе, як сапраўднаму знаўцу роднай мовы, паказаць глыбокія веды беларускай мовы. На працягу ўсяго дня арганізоўваліся дыдактычныя гульні на беларускай мове. Дзецям было весела і цікава. Шмат новых уражанняй набылі вучні пад час мерапрыемстваў дня роднай мовы.

Кожны трэцякласнік быў актыўным удзельнікам мерапрыемтсваў гэтага дня. Вучні прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры па беларускай мове. Уяўленні трэцякласнікаў аб нашай краіне, яе славутай гісторыі і традыцыях беларускага народа  пашырыліся ў час гульні–віктарыны «Мая чароўная Беларусь».  Дзеці, якіх не пужаюць цяжкасці перакладу с рускай на беларускую мову і наадварот, прынялі удзел  у гульні-спаборніцтве  «Перакладчыкі».    Амаль кожны 3 клас адказна аднесся да акцыі «Падары кнігу школе». У выніку школьная бібліятэка папоўнілася слоўнікамі і мастацкай ліаратурай беларускіх аўтараў. На працягу дня кожны  меў магчымасць узбагаціць свой лексічны запас з дапамогаю малюнкаў, якія упрыгожвалі кабінеты пачатковых класаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.