Неделя начальной школы: день второй

Дата: 1 февраля 2022 в 19:19
Автор: Бубен И. В.
313 просмотров

1 лютага ў нашай школе прайшоў дзень Роднай мовы. Кожны вучань першых класаў быў актыўным удзельнікам шматлікіх мерапрыемстваў гэтага дня.

             З вялікім захапленнем дзеці прымалі ўдзел у віктарыне “Падарожжа па беларускіх казках”. Працягам дня была гульня “Знаўцы роднай мовы”, якая заклікала мовазнаўцаў з кожнага класа на спаборніцтва. Дзеці праявілі сваю эрудыцыю і кемлівасць. 
       На працягу дня ўсе школьнікі прымалі ўдзел у акцыі “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па –беларуску”. Разам са сваімі настаўнікамі хлопчыкі і дзяўчынкі размаўлялі на беларускай мове, тым самым папаўнялі свой слоўнікавы запас, а таксама даказалі ўсім, што беларуская мова прыгожая і мілагучная. 
      Вельмі разнастайнымі і незвычайнымі атрымаліся малюнкі на тэму “Зямля пад белымі крыламі”.
      Не абышлося і без вясёлых перапынкаў, на якіх дзеці змаглі пазнаёміцца з мультфільмамі на беларускай мове.
       Вельмі цікавы і насычаны атрымаўся сённяшні дзень. Дзеці пазнаёміліся з народнымі песнямі, казкамі, мультфільмамі, звычаямі.

Больше фото в фотоальбоме!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.